Звярнуцца да чыноўнікаў можна не выходзячы з дому
Усе, хто мае камп’ютар і доступ да інтэрнэта, цяпер могуць дасылаць свае звароты да чыноўнікаў, не выходзячы з дому.
Такую магчымасць дае Закон “Аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб” (далей — Закон), які ўступіў у сілу 22 студзеня гэтага года.
“Жыхары рэгіёнаў Брэсцкай вобласці свае скаргі могуць накіроўваць на афіцыйны сайт Брэсцкага аблвыканкама brest-region.by — ён ужо працуе. А хутка з’явіцца магчымасць звярнуцца непасрэдна да кіраўніцтва сваіх раёнаў”, — запэўніла Таццяна Тадыева, спецыяліст аддзела па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб Брэсцкага аблвыканкама.
Таццяна Уладзіміраўна расказала, што менавіта яна займаецца стварэннем рэгіянальных старонак на сайце аблвыканкама. Інфармацыя з райвыканкамаў ужо сабрана, засталося выканаць тэхнічную работу, на што спатрэбіцца некалькі дзён. “У кожным раёне будзе адказваць за паступленне зваротаў і іх пераадрасацыю па патрэбных адрасах спецыяльна прызначаны чалавек”, — адзначыла Таццяна Тадыева.
Каб электронны зварот быў прыняты да разгляду, яго варта правільна аформіць. Грамадзянін павінен указаць найменаванне і (або) адрас арганізацыі ці службовай асобы, да якіх звяртаецца, свае прозвішча, імя і імя па бацьку, е-mail для атрымання адказу, адрас месцапражывання і (ці) месца работы або вучобы, а затым перадаць сутнасць звароту. Юрыдычнай асобе неабходна ўказваць найменаванне і (або) адрас арганізацыі ці службовай асобы, да якіх звяртаецца, поўнае найменаванне юрыдычнай асобы і яе месцазнаходжанне, е-mail для атрымання адказу. Пры перадачы сутнасці звароту кіраўнік ці асоба, якія ўпаўнаважаны ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты, павінны ўказваць свае прозвішчы, імёны і імя па бацьку, пасады. Усё гэта ўказана на старонцы brest-region.by, якая дапамагае адправіць зварот па назначэнні.
Згодна з Законам дзяржорганы і іншыя арганізацыі абавязаны разглядваць электронныя звароты гэтак жа старанна, як і пісьмовыя, і ў тыя ж тэрміны. Не будуць брацца пад увагу толькі ананімныя скаргі, а таксама звароты, якія паступяць не на афіцыйныя сайты, а з’явяцца на розных форумах.
Адказы на электронныя пісьмы, у якіх указваюцца прозвішча, імя і імя па бацьку або ініцыялы службовай асобы, упаўнаважанай падпісваць адказы на звароты, будуць паступаць на адрас электроннай пошты заяўніка. Але не толькі: калі заяўнік жадае, каб арганізацыя дала яму адказ у пісьмовым выглядзе, яна павінна гэта зрабіць. Рашэнне аб адказе на носьбіце з паперы можа прыняць і кіраўнік дзяржоргана. Новым з’яўляецца патрабаванне, каб адказы заяўніку накіроўваліся на мове яго звароту.
Закон прадугледжвае і іншыя значныя змяненні некаторых норм, якія рэгулююць работу з насельніцтвам. Так, дзяржорган ці арганізацыя мае права не накіроўваць адказ грамадзяніну, калі ў яго прысутнасці выкананы патрабуемыя работы ці аказаны неабходныя паслугі, а таксама не адказваць на пісьмы, у тым ліку электронныя, з падзякамі або ў якіх адсутнічаюць хадайніцтвы, рэкамендацыі, патрабаванні, паведамленні аб парушэннях актаў заканадаўства і недахопах у рабоце якіх-небудзь арганізацый.
Новы закон прадугледжвае і тое, што падчас правядзення асабістага прыёму могуць прымяняцца тэхнічныя сродкі аўдыё- і відэазапісу, кіна- і фотаздымкаў, праўда, толькі з ведама заяўніка. Калі ж наведвальнік не згодзен на такі кантроль, ён можа адмовіцца ад вуснай гутаркі і падаць заяву ў пісьмовым ці электронным выглядзе.
Ці павялічыцца колькасць зваротаў у сувязі з замацаваннем электроннага варыянту зваротаў? “На першым часе, так: спрашчэнне працэдуры можа прыцягнуць увагу грамадзян, — лічыць юрыст Сяргей Магонаў. — Потым усё паступова ўвойдзе ў сваё рэчышча”.
Новости
- 12:45 Марина Зелёная: чемпионка помогает беларусам в Грузии
- 22:49 Выйсці з турмы яшчэ не значыць быць памілаваным
- 16:30 Психолог объяснила, почему люди верят телефонным мошенникам
- 20:49 Как вести себя при звонке мошенников. Практические советы
- 16:52 «Самое опасное, когда тебе не дают подумать». Как обычный звонок обернулся несколькими часами страха
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
Из рубрики
Психолог объяснила, почему люди верят телефонным мошенникам
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же получается, что люди, которые много раз слышали про аферистов, сами попадают в их капкан и лишаются порой огромных денег. Почему такие схемы работают и что помогает человеку вернуть контроль над ситуацией, мы поговорили с психологом Ксенией Мелешко.
«Самое опасное, когда тебе не дают подумать». Как обычный звонок обернулся несколькими часами страха
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов мошенники убедили её, что на неё пытаются оформить крупный кредит, отправили к банку и требовали взять деньги самой, чтобы перевести их на «безопасный счёт». До кредита дело не дошло, её остановили сомнения и звонок мужа.
Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости на пару дней, и нужно быстро показать им город. Или в поездке остался свободный вечер, который не хочется тратить на маршрут по уже привычному центру. В таких случаях прогулка по воде — хороший вариант. С реки Тежу видны главные места Лиссабона, а до Атлантики можно добраться быстро.
Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами без спешки и прогулками по красивым улицам. Кажется, что здесь невозможно устать. Но у многих поездка быстро превращается в гонку по маршрутам, очередям и отметкам на карте.