Майстры і рацыяналізатары Ганцавіцкага ліцэя
У панядзелак, 12 сакавіка, у прафліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці журы падвяло вынікі выставы тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, удзел у якой прынялі навучэнцы і педагогі ўстановы.
Фото: Светлана ЛОКТЫШ
Экспазіцыя выставы была сфарміравана па двух напрамках: “дэкаратыўна-прыкладная творчасць” і “тэхнічная творчасць”. “Месцы мы не прысуджалі: цяжка параўноўваць вельмі розныя па выкананні і выкарыстаных матэрыялах работы. Усяго было адабрана 20 найбольш цікавых і арыгінальных работ дэкаратыўна-прыкладной і тры — тэхнічнай творчасці”, — расказала намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Ірына Бужан.
Па словах дырэктара прафліцэя сельгасвытворчасці Вячаслава Кіпцэвіча, галоўная мэта выставы — выяўленне сярод навучэнцаў найбольш таленавітых. А для стымулу лепшыя работы будуць адпраўлены ў Пінск на рэгіянальную выставу творчасці.
Увачавідкі, галоўных мэтаў арганізатары выставы дасягнулі. Па-першае, з 20 груп, якія займаюцца ў ліцэі, 3 – знаходзяцца на практыцы, а ўсе астатнія 17 прынялі ўдзел у мерапрыемстве. Па-другое, многія створаныя рукамі навучэнцаў і іх выкладчыкаў вырабы сапраўды заслугоўваюць пільнай увагі.
Напрыклад, мяккія цацкі з выставы не толькі не горшыя за заводскія, – некаторыя нават лепшыя. Пэўна, таму, што ў іх – цяпло рук рабят з гуртка “Мяккая цацка” і іх кіраўніка Вольгі Кот.
Прыгожыя карціны вырабілі будучыя машыністы-экскаватаршчыкі (група 97), пры гэтым карысталіся акварэллю, саломкай і бяростай.
Будучыя леснікі (група 98) паказалі, якім цудоўным упрыгожаннем могуць стаць скінутыя лосем рогі, чучалы савы, галавы касулі. Сумеснае пано, выкананае рабятамі групы 74 на чале з кіраўніком Рымай Сергіеняй, сумяшчае ў сабе дзве тэхнікі – макрамэ і шыцця з кавалкаў тканіны. Выявіліся і асобныя рукадзельнікі, работы якіх сведчаць аб тым, што займаюцца сваім хобі юнакі і дзяўчаты даўно і сур’ёзна.
Асабліва ўражваюць вырабы з бісера Віталя Зайцава і Сяргея Пракапенкі (групы 99, 101).
У напрамку “тэхнічная творчасць” экспанатаў хоць і менш па колькасці, затое якія яны! “Мы робім рэчы практычныя”, — коратка і ёмка характарызуе прадстаўленыя тут вырабы прызнаны “мэтр” ліцэйскага рацыяналізатарства і вынаходніцтва, майстар вытворчага навучання, кіраўнік гуртка “Вынаходнік” Анатоль Акуліч.
Цэнтральным экспанатам прызнана машына для прамыўкі сістэмы ацяплення. Звычайна для гэтай справы адміністрацыя запрашае камунальнікаў, і паслугі іх, адзначае намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Ірына Бужан, абыходзяцца дорага. У наступным навучальным годзе ліцэй абыдзецца сваімі сіламі.
“Гэта дырэктар падаў ідэю: паспрабаваць зрабіць такі агрэгат. Мы з рабятамі з групы 95 справіліся, — пагладжвае бачок свежапафарбаванага экспаната Анатоль Эдуардавіч. — Мы аб’ядналі два кампрэсары, і цяпер, хаця і павольней, чым камунальнікі, але ўсё ж можам прадуць і малую, напрыклад, у кватэры, і даволі вялікую, як у ліцэі, сістэму ацяплення”.
Анатоль Акуліч, як чалавек захоплены, падрабязна расказаў і пра іншыя тэхнічна-творчыя распрацоўкі, якія вырабіў разам з выхаванцамі: пра шынамантажны агрэгат, зроблены з кампрэсара ад халадзільніка і іншых бытавых рэчаў, пра малагабарытныя, лёгкакіруемыя, шматфункцыянальныя матаблокі “Агароднік”. У адным з іх маторам служыць бензапіла “Урал”, якую можна выкарыстоўваць і па непасрэдным прызначэнні. У другім — гідраўлічная сістэма прывядзення механізма ў дзеянне, якая дазваляе матаблоку быць больш магутным і лягчэй кіраваць яго хуткасцю.
Цікавыя экспанаты прадставілі разам са сваімі выхаванцамі майстры вытворчага навучання Мікалай Макатрэвіч, які вядзе гурток “Юны тэхнік”, і Уладзімір Рулінскі. “Вось у гэтай электрасушылцы можна сушыць грыбы і садавіну. Спрабавалі, атрымліваецца выдатна. А раней гэтая скрыня захоўвала стужкі з фільмамі, — расказвае Мікалай Макатрэвіч. — Вось некалькі вучэбных дапаможнікаў, вырабленых мной з выхаванцамі і калегам Аляксандрам Рабцэвічам з яго вучнямі. Дарэчы, такія дапаможнікі пакуль толькі ў нашым ліцэі выконваюцца на паваротных падстаўках”. І далей Мікалай Адамавіч разам з ліцэістам Вячаславам Васілевічам паказвае і расказвае аб энергазберагаючай выцяжцы, электрычным кампрэсары, удасканаленым культыватары-міжрадніку.
Майстар Уладзімір Рулінскі і яго выхаванец Віктар Валасюк дэманструюць вучэбна-наглядны дапаможнік “Карбюратар”, выкананы разам з навучэнцамі групы 75. “Выкладчык ставіць задачы: знайсці, даць назву, паказаць… І адразу бачым, памыляецца навучэнец ці дае правільны адказ — у апошнім выпадку загараецца вось гэтая лямпачка» , — паказвае Уладзімір Дзмітрыевіч. Яго памочнік Віктар абагульняе: “Гэты прыбор дазваляе нават без дапамогі выкладчыка разабрацца ў складанай будове карбюратара і пракантраляваць сябе пры адказах”.
…Цяпер складана сказаць, ці стане хтосьці з сённяшніх ліцэістаў прафесійным вынаходнікам ці майстрам мастацкіх вырабаў, ці зробіць хто-небудзь з іх адкрыццё. Аднак можна ўпэўнена сцвярджаць, што навыкі, набытыя ў ліцэі не толькі на занятках, але і ў вольныя гадзіны, саслужаць рабятам добрую службу. Вучоныя ўжо даказалі: творчыя людзі заўсёды бачаць некалькі шляхоў вырашэння нават самых складаных задач, не баяцца новага і заўсёды ў дзеянні.
Новости
- 12:45 Марина Зелёная: чемпионка помогает беларусам в Грузии
- 22:49 Выйсці з турмы яшчэ не значыць быць памілаваным
- 16:30 Психолог объяснила, почему люди верят телефонным мошенникам
- 20:49 Как вести себя при звонке мошенников. Практические советы
- 16:52 «Самое опасное, когда тебе не дают подумать». Как обычный звонок обернулся несколькими часами страха
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
Из рубрики
Психолог объяснила, почему люди верят телефонным мошенникам
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же получается, что люди, которые много раз слышали про аферистов, сами попадают в их капкан и лишаются порой огромных денег. Почему такие схемы работают и что помогает человеку вернуть контроль над ситуацией, мы поговорили с психологом Ксенией Мелешко.
«Самое опасное, когда тебе не дают подумать». Как обычный звонок обернулся несколькими часами страха
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов мошенники убедили её, что на неё пытаются оформить крупный кредит, отправили к банку и требовали взять деньги самой, чтобы перевести их на «безопасный счёт». До кредита дело не дошло, её остановили сомнения и звонок мужа.
Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости на пару дней, и нужно быстро показать им город. Или в поездке остался свободный вечер, который не хочется тратить на маршрут по уже привычному центру. В таких случаях прогулка по воде — хороший вариант. С реки Тежу видны главные места Лиссабона, а до Атлантики можно добраться быстро.
Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами без спешки и прогулками по красивым улицам. Кажется, что здесь невозможно устать. Но у многих поездка быстро превращается в гонку по маршрутам, очередям и отметкам на карте.