Хто павінен рабіць рамонт у арандаванай кватэры
Такое пытанне ўзнікла ў ганцаўчан, якія пражываюць у кватэры №6 па вуліцы Арлоўскага, 30. Маладая сям’я пераехала з дваімі малалетнімі длеткамі ў гэтую кватэру, дзе зарэгістравана пяць чалавек, але памяшканні ваннай і туалета знаходзяцца ў такім стане, што, паглядзеўшы на гэтае страхоцце, без негатыўных эмоцый не застанешся.
Валянціна Саладуха, якая здымае арэнднае жыллё, кажа, што мінулыя гады са столі ўвесь час лілася вада. Доўгі час ніхто ў кватэры не жыў, бо Валянціна Фёдараўна была вымушана з’ехаць у вёску, каб даглядаць інваліда. І вось зараз, калі дачка з дзецьмі і зяць усяліліся, трэба рабіць рамонт. Але хто яго павінен рабіць?
“Я столькі гадоў клеіла шпалеры, бяліла, але гэта было ненадоўга. Дарэмная праца, бо залівала нас зверху перыядычна”, – сказала жанчына.
Міхаіл Зезюлевіч, зяць Валянціны Саладухі, які пазваніў на “гарачую лінію” “ГЧ”, лічыць, што рамонт павінен рабіць камунгас.
“Тут на сценах штукатурка адвалілася, нібы грыбок нейкі пайшоў. Я два вядры таго, што асыпалася, вынес, а яна далей сыплецца”, – кажа Міхаіл.
Пра прычыну, ад чаго цякло на другім паверсе, аўтар гэтагага артыкула даведаўся ад пенсіянеркі з 3-га паверха. Вольга Шуляк расказала, што раней і ў яе на падлозе ў ваннай і туалеце стаяла вада. Але можа з год таму камунгасаўцы разбілі падлогу і знайшлі, што ў трубе была дзірачка і вада адтуль сочыцца.
“Яны ці заварылі тую дзірку, ці замянілі нешта, але зараз ужо не цячэ”, – расказала “ГЧ” Вольга Мікалаеўна.
Як патлумачыў намеснік дырэктара КУМПП “ЖКГ “Ганцавіцкае РЖКГ” Сяргей Вайцешык, наймальніку здаецца арэнднае жыллё і ён абавязаны патрымліваць парадак, у тым ліку і праводзіць рамонт за свой кошт падчас пражывання.
“Але я разумею, што ў дадзеным выпадку жыльцы лічаць, што калі заліў адбываўся не па іх прычыне, то і рамонт павінен быць праведзены не імі, – сказаў Сяргей Канстанцінавіч”. – Мы абавязкова высветлім гэтую сітуацыю і разбяромся, каб даць людзям аргументаваны адказ”.
Напэўна, гэта пытанне цікава і іншым жыльцам арэнднага жылля. Таму ў наступным нумары мы паспрабуем знайсці адказ на гэта пытанне і раскажам чытачам.
Новости
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами
- 12:57 В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали
- 13:36 Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября
Из рубрики
Владельцы участков начнут строить по новым правилам
Владельцам участков и застройщикам с 1 декабря придётся учитывать новые расстояния и требования к инфраструктуре. Новые правила коснутся строительства. Уже построенные дома не придётся сносить или переносить. Изменения также затронут дома, которые сейчас строят.