Лебядзям і качкам утульна на Ганцавіцкай зямлі
Ганцавіцкія вадаёмы багатыя не толькі рыбай, але і птушкай. Пра гэта сведчаць лебедзі і качкі, якія плаваюць у нашых шыротах. І па ўсім відаць, ім вельмі падабаецца Ганцавіцкая зямля і вада.
Лебедзі-шыпуны выходзяць з вады на бераг / Фото: Аляксандр Пазняк
Лебедзі, якія на фатаздымках, не давалі сябе сфатаграфаваць, паказваючы, што з’яўляюцца гаспадарамі вады. І нават выходзілі з вады, каб ўскубнуць. Затое актыўна елі кінуты ім хлеб і нават адбіралі яго ў качак, адганяючы ад белых кавалачкаў батона. А яшчэ птушкі ўжо вывелі маленькіх птушанят, што бачна па фотках.

Спрадвечны насельнік нашых вадаёмаў, лебедзь-шыпун быў цалкам вынішчаны да пачатку XIX стагоддзя і да 80-х гадоў XX стагоддзя практычна адсутнічаў у беларускай фаўне. Другаснае засяленне нашай тэрыторыі адбывалася ім з суседніх рэгіёнаў — Літвы і Польшчы.

Лебедзь-шыпун добра вядомы дзякуючы буйным памерам і чыста-беламу апярэння; толькі частка дзюбы і ногі ў гэтай птушкі чорныя.
Адметнай асаблівасцю самца з’яўляецца чорны шышкавідны выраст ў падставы надклюўя, а таксама манера выгінаць шыю ў форме літары «S» і апускаць пад вуглом да вады галаву і дзюбу.


Качка шэрая сустракаецца ў невялікай колькасці ў поймах палескіх рэк і азёр. Па тэрыторыі Беларусі праходзіць паўночная мяжа яе распаўсюду.
Для гнездавання качкі часцей за ўсё выбіраюць вадаёмы ў лясістай мясцовасці, аднак пазбягаюць глыбокіх азёр з ляснымі берагамі. Перавагу яны аддаюць далінам рэк і азёр, парослых кустамі з буйнымі адкрытымі плыткаводдзямі.


Новости
- 19:26 У Гродне пенсіянер загінуў пасля сутыкнення з раварыстам
- 19:23 Тарифы на ЖКУ хотят менять ежеквартально
- 18:40 В грибах Гомельщины нашли избыток цезия
- 18:29 Замежнік перарабіў сігнальную зброю ў агнястрэльную
- 18:22 Через «Берестовицу» запустят новые автобусы в Польшу
- 18:03 За беспилотник грозит штраф и конфискация
- 17:33 Белорусов ждут три выходных подряд
- 17:25 Мошенники заставили жителя Барановичей продать автомобиль
- 17:11 В Смолевичах строят дома для минских очередников
- 17:06 Телефонные мошенники втянули жителя Новополоцка в кредит