Сын — танцор, а спонсар — маці
З Дыпломам другой ступені і медалем адкрытага турніры па танцах, накірунка цік-тонік, якія прайшоў 9-11 ліпеня ў Мінску на адкрытай пляцоўцы каля Палаца Культуры, стаў 13-гадовы ганцаўчанін Арцём Лынша.
Image 392 / Фото: Михаил
Па словах Арцёма, ён даведаўся пра конкурс, прачытаўшы аб’яву ў інтэрнеце, і вырашыў паспрабаваць свае сілы і паспаборнічаць з танцорамі з буйных гарадоў Беларусі і замежжа. Паехаў ў Мінск адзін, на цягніку, дзе яго сустрэлі браты Юра і Максім. Дарэчы, яго брат Максім Лынша, сусветна вядома спартсмен-лёгкаатлет, удзельнік апошніх Алімпійскіх гульняў, а таксама чэмпіянатаў Еўропы і свету ў бегу на 110 метраў з бар’ерамі.
Для паездкі і аплаты ўступнага ўзносу за ўдзел у конкурсе, які складаў 27 тысяч рублёў, знайшоўся спонсар – мама Арцёма, Вера Епіфанаўна Лынша. “Я ж бачу, што Арцём захапляецца гэтымі танцамі, трэніруецца перад люстэркам. І увогуле, калі маім сынам падабаецца, то я ва ўсім іх падтрымліваю”, — сказала Вера Епіфанаўна.
Удзел ў спаборніцтвах прымалі танцоры з розных гарадоў Беларусі, Украіны, Расіі, а ў складзе журы былі прадстаўнікі еўрапейскіх краін. Старшыня журы з Францыі не толькі ацэньваў удзельнікаў, але і сам выйшаў на пляцоўку і прадэманстраваў майстар-клас, ад чаго прысутныя былі ў захапленні. Гледачы таксама ацанілі, што француз нездарма з’яўляецца чэмпіёнам сваёй краіны па цік-тоніку.
Сапернікамі Арцёма былі восем танцораў. “Я вельмі хваляваўся перат першым батам (тур спаборніцтваў – прыкм. аўтара). Але, калі прайшоў ў чвэрцьфінал, то далей адчуваў сябе больш упэўнена. Ды і ў мяне ж прыйшлі падтрымаць браты – Максім і Юра”, — расказаў “ГЧ” Арцём Лынша.
Правілы ў цік-тоніку простыя і ўдзельнікам можа стаць кожны. Пад музыку танцор імправізуе, прыдумваючы розныя рухі рукамі, нагамі і целам. У фінальным баце гэтай імправізацыі за першае месца журы аддало перавагу саперніку Арцёёма з Віцебска. Але і другое месца – гэта выдатны паказчык, тым больш, што для нашага земляка гэта былі першыя спаборніцтвы такога ўзроўню, на якія ён адважыўся паехаць самастойна. І дзякуюы гэтаму юнаку-энтузіасту сярод вялікай колькасці гледачоў ў Мінску горад Ганцавічы прагучаў. І хто ведае, магчыма, ён таксама спаславіць наш раён, і ганцаўчане будуць ганарыцца не толькі спартсменам Максімам Лыншай, членам нацыянальнай сборнай па лёгкай атлетыцы, але і яго малодшым братам – Арцёмам.
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт
Из рубрики
Психолог объяснила, почему люди верят телефонным мошенникам
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же получается, что люди, которые много раз слышали про аферистов, сами попадают в их капкан и лишаются порой огромных денег. Почему такие схемы работают и что помогает человеку вернуть контроль над ситуацией, мы поговорили с психологом Ксенией Мелешко.