Люсінцы скардзяцца… самі на сябе
Вёска Люсіна – адна з лепшых у раёне па добра-ўпарадкаванні, бо гэта аграгарадок і месца, дзе настаўнічаў знакаміты беларускі Пясняр Якуб Колас. Дарэчы, на гэтым тыдні ў Люсіна будуць святкаваць яго 130-гадовы юбілей.
У вёсцы Люсіна тры міні-палігоны для бытавых адходаў, а выкідваюць смецце дзе папала / Фото: Пятро Гузаеўскі
Калі прайсціся па цэнтры вёскі, так яно і ёсць. Ва ўстановах і дварах усё прыбрана і гатова да святкавання і прыезду гасцей. А вось далей ад цэнтра карціна іншая. І скардзяцца люсінцы, што забруджваюць тэрыторыю… люсінцы.
Нягледзячы на тое, што Люсіна – адзіная вёска ў раёне, дзе ёсць аж тры(!) міні-палігоны для ЦБА (цвёрдых бытавых адходаў), вяскоўцы гэтага не цэняць. Палігон ЦБА, што непадалёк ад вуліцы Крупеніча, які абслугоўвае камунгас, ужо “дарос” амаль да самой вуліцы. Смецце ці то камунгасаўская “смеццевозка”, ці то самі жыхары не давозяць да месца, дзе пачынаецца палігон, і кідаюць дзе папала.
На сотню метраў разцягнуліся кучы з рознымі бытавымі адходамі, галлём і іншым хламам, які параскіданы паміж дрэў.
“Самі забруджаваюць і самі скардзяцца”, – сказаў старшыня Люсінскага сельсавета Вячеслаў Шкут. Па словах Вячаслава Аляксандравіча, гэтую звалку смецця ён хоча зачыніць, бо ў вёсцы ёсць яшчэ два міні-палігоны і гэтага дастаткова. На іх падбуртоўку і абслугоўванне затрачваецца нямала сродкаў. “Вы ж ведаеце, як гэта адбываецца, людзі зрабілі спачатку несанкцыянаваную звалку, бо вывозілі туды, дзе бліжэй, потым за дзяржаўныя грошы яе акультурылі. Здаецца, вось вам усе ўмовы, дык і тут нармальна, культурна не могуць вывезці да ўстаноўленага месца. Але зачыніць палігон не так проста, бо патрэбна ўзгадненне розных службаў і інстанцый. Магчыма, атрымаецца гэта зрабіць у наступным годзе. Бо там вельмі шмат працы, каб усё прывесці ў парадак”, – адзначыў старшыня сельсавета. Дарэчы, пакуль адміністрацыйнай адказнасці за забруджванне тэрыторыі ніхто не адмяняў. Калі знойдуцца доказы, чыё смецце выкінута не ў межах палігона, на тых асоб будзе накладзены штраф.
Новости
- 16:10 Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
Из рубрики
Владельцы участков начнут строить по новым правилам
Владельцам участков и застройщикам с 1 декабря придётся учитывать новые расстояния и требования к инфраструктуре. Новые правила коснутся строительства. Уже построенные дома не придётся сносить или переносить. Изменения также затронут дома, которые сейчас строят.