Дзякуй, кніга першая, “Буквар”!
ГДК у пятніцу, 24 мая, нагадваў мурашнік – больш за дзвесце першакласнікаў са сваімі настаўніцамі прыйшлі на свята развітання з «Букваром». Казачнае прадстаўленне для іх падрыхтавалі супрацоўнікі Ганцавіцкай раённай дзіцячай бібліятэкі.
На свяце развітання з Букваром першакласнікі актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах і паказвалі веды, якія набылі за год навучання па сваёй першай кнізе / Фото: Светлана Малышко
Развітацца з першай кнігай-чытанкай прыйшлі першакласнікі з гімназіі г. Ганцавічы (1”А” і 1“Б” класы), СШ №1 (1 “А” і 1”Б” класы), СШ №2, СШ№3 (1”А”, 1”Б”, 1”В”, 1”Г” класы), Любашаўскай ясляў/сада-пачатковай школы, Ганцавіцкай СШ і Агарэвіцкай СШ.
Дзеці з нецярпеннем чакалі пачатку свята. Яны пляскалі ў далоні і раз-пораз пыталіся ў настаўніц: “Калі ўжо пачнуць?..” І вось прадстаўленне пачалося.
На сцэне на працягу ўсяго мерапрыемства гаспадарылі Фея Ведаў – дзяўчынка Маша Шышкіна і “адмоўныя” героі – Букваедзіха, Закарука і Букваморыха. Згодна з сюжэтам Маша Шышкіна згубіла літару “Ш”, і яе знайшлі адмоўныя персанажы. Каб вярнуць літару, Маша з дапамогай усіх першакласнікаў у зале пісала ў паветры згубленую літару, адгадвала загадкі, збірала ў школу партфель. Калі літара вярнулася на сваё месца, першакласнікі ўсе разам паўтарылі алфавіт.
Пасля казачных выпрабаванняў настала пара ўзнагароджання. Усіх настаўніц першых класаў: Таццяну Бурмака і Аляксандру Мініч з гімназіі, Людмілу Літвіновіч і Святлану Цыбульку з СШ №1, Наталлю Сайка з СШ №2, Галіну Мелехавец, Надзею Сярэдзіч, Аллу Сергіеня і Лідзію Кулан з СШ №3, Ірыну Богдан з Любашаўскай ясляў/сада-пачатковай школы, Валянціну Зялёнка з Ганцавіцкай СШ і Алену Мініч з Агарэвіцкай СШ – запрасілі на сцэну і ўручылі ім залатыя медалі за тое, што яны выдатна навучылі першакласнікаў чытаць і пісаць, а таксама іншым навукам.
Прыйшла пара ўручаць дыпломы і самім першакласнікам. Настаўніцы вылучылі лепшых чытачоў сваіх класаў. А супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі ў сваю чаргу назвалі актыўных чытачоў бібліятэкі, якія самастойна наведваюць чытальню. Імі сталі наступныя першакласнікі: Яўгеній Зялёнка, Мікіта Ціхан, Аліна Шышко (1”А” клас гімназіі), Анна Ахрыменя, Мікіта Лагодзіч, Арцём Лятко (1”Б” клас гімназіі), Анастасія Коўш (1”Б” клас СШ №1), Аляксандра Ляўчук (СШ №2), Дмітрый Мелехавец (1”Б” клас СШ №3), Ігар Гулюк, Паліна Лашко, Марыя Рала ( 1 “Г” клас СШ №3).
Новости
- 12:32 Костюковичи приняли эстафету Дня беларусской письменности в 2026 году
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт
Из рубрики
Психолог объяснила, почему люди верят телефонным мошенникам
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же получается, что люди, которые много раз слышали про аферистов, сами попадают в их капкан и лишаются порой огромных денег. Почему такие схемы работают и что помогает человеку вернуть контроль над ситуацией, мы поговорили с психологом Ксенией Мелешко.