Ці з’явіцца пясочніца па Паркавай?
На “гарачую лінію” нашай газеты патэлефанавала ганцаўчанка Надзея Савеня: “Ужо другі год запар я звяртаюся ў наш камунгас з просьбай зрабіць у нашым двары на Паркавай, 31 пясочніцу – каб было дзе гуляць дзеткам. Сёлета з месяц таму зноў падала заяўку, але дагэтуль яе не выканалі. Калі я тэлефаную, мне адказваюць: “Ваша заяўка ёсць”. Але ад такіх адказаў другі год запар сама сабой пясочніца не “вырасце”. Хутчэй, пэўна, нашы дзеці вырастуць. І калі камунгасаўцы нарэшце збяруцца выканаць заяўку, у пясочніцы застанецца гуляць… мне самой. Вось і звяртаюся ў газету: дапамажыце паскорыць гэты працэс!” – папрасіла Надзея Якаўлеўна.
Ці з’явіцца пясочніца па Паркавай? / Фото: Виталий Герасименя
Журналіст “ГЧ” звязалася з майстрам КУШВП ЖКГ “Ганцавіцкая РЖКГ” Аляксандрам Курловічам. “Калі б такая заяўка была, дык і пясочніцу б мы даўно зрабілі. Усе заяўкі ў нас фіксуюцца праз камп’ютар, але гэтай я не знайшоў, – сказаў Аляксандр Аляксандравіч. – Па Паркавай мы нядаўна ўкладвалі трубы, хутка зробім і пясочніцу. Думаю, з гэтым праблем не будзе”.
На пытанне, як трэба падаваць заяўку, каб яна была зафіксавана, Аляксандр Курловіч адказаў так: “Варта патэлефанаваць на 115, падаць пісьмовую заяву ў вытворча-тэхнічны аддзел ЖКГ”.
Пажадана таксама не проста падаваць пісьмовыя заяўкі, але і патрабаваць, каб яны рэгістраваліся на вашых вачах. Магчыма, тады не будуць узнікаць спрэчныя пытанні – была заяўка ці не.
Што ж датычыцца гэтай просьбы Надзеі Савені, агучанай праз газету, паспадзяёмся, што работнікі ЖКГ пачулі яе, і хутка дзеткі з Паркавай, 31 будуць “выпякаць” пясочныя “булкі”.
Новости
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами
Из рубрики
Владельцы участков начнут строить по новым правилам
Владельцам участков и застройщикам с 1 декабря придётся учитывать новые расстояния и требования к инфраструктуре. Новые правила коснутся строительства. Уже построенные дома не придётся сносить или переносить. Изменения также затронут дома, которые сейчас строят.