Мітрапаліт Разанскі Павел — не беларус і які ніколі не жыў у Беларусі
Уладыка Павел (Панамароў) нарадзіўся ў Карагандзе і ў савецкі час працаваў, як і Філарэт, у Аддзеле замежных царкоўных зносінаў. Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім прызначаны мітрапаліт Разанскі і Міхайлаўскі Павел.
Уладыка Філарэт падаў у адстаўку, кіраўніком БПЦ прызначаны мітрапаліт Разанскі Павел — не беларус і які ніколі не жыў у Беларусі
Мітрапаліт Разанскі і Міхайлаўскі Павел нарадзіўся 19 лютага 1952 г. у Карагандзе ў сям’і рабочых. Адслужыў у арміі, трохі папрацаваў слесарам. У 1973—1976 гадах вучыўся ў Маскоўскай духоўнай семінарыі. У 1980 годзе скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя.
Ад 1979 года працаваў, як і Філарэт, у Аддзеле замежных царкоўных зносінаў. У савецкі час гэты аддзел, як сцвярджаюць даследчыкі, быў моцна інфільтраваны савецкімі спецслужбамі. Панамароў працаваў тады на «гарачым кірунку» — кіраўніком місіі РПЦ у Іерусаліме.
Рашэннем Святога Сінода ад 19 лютага 1992 г. быў вызначаны епіскапам Зарайскім, які кіраваў патрыяршымі прыходамі ў ЗША і часова ў Канадзе. У 1999 годзе прызначаны епіскапам Венскім і Аўстрыйскім. У 2001 годзе ўзведзены ў сан архіепіскапа з тытулам Венскі і Будапешцкі.
Рашэннем Святога Сінода ад 5—6 кастрычніка 2011 яму быў прысвоены тытул Разанскі і Міхайлоўскі, ён быў прызначаны кіраўніком новастворанай Разанскай мітраполіі. 8 кастрычніка 2011 г. узведзены ў сан мітрапаліта.
Сёння, 25 снежня, Святы Сінод пастанавіў задаволіць прашэнне, пададзенае мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, аб адстаўцы ў сувязі з дасягненнем 75- гадовага ўзросту.
Мітрапаліт Філарэт, як вядома, цяжка хварэў на дыябет.
Мітрапаліт Філарэт (Вахрамееў) таксама не быў беларусам і таксама да прызначэння ніколі не працаваў у Беларусі.
Многія япіскапы і святары праваслаўнай царквы спадзяваліся, што новым кіраўніком царквы стане гэтым разам беларус. Называліся імёны архіяпіскапа віцебскага, япіскапа Навагрудскага або, прынамсі, архіярэяў-беларусаў, што служаць у Расіі. Бо ж і Украінскай, і Польскай, і іншымі праваслаўнымі цэрквамі кіруюць мясцовыя людзі.
Аднак патрыярх Кірыл сваім рашэннем паставіў у Мінск чужога чалавека. Гэтым ён падкрэсліў залежны статус Беларускай праваслаўнай царквы. Гэта таксама выяўляе недавер Масквы да беларусаў.
Гэта таксама пэўны выклік Аляксандру Лукашэнку, які сцвярджае, што ў саюзе з Расіяй Беларусь мае незалежнасць.
Прызначэнне Паўла можа выклікаць пратэст і расчараванне ва ўлонні беларускага праваслаўя, анітрохі не менш старажытнага, чым маскоўскае.
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт
Из рубрики
Психолог объяснила, почему люди верят телефонным мошенникам
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же получается, что люди, которые много раз слышали про аферистов, сами попадают в их капкан и лишаются порой огромных денег. Почему такие схемы работают и что помогает человеку вернуть контроль над ситуацией, мы поговорили с психологом Ксенией Мелешко.