Як “не вылецець у трубу” з-за падарункаў
У навагоднія святы мы ўсе чакаем нейкага цуда. І кожны з нас марыць стаць хоць крышачку чараўніком для сваіх родных і блізкіх. Таму мы шукаем тое, што здольна прынесці ім радасць, і звычайна трацім пры гэтым круглую суму. Бо сярод галоўных расходаў – якраз выдаткі на падарункі і прэзенты. Як можна сэканоміць на іх?
Для таго, каб “не вылецець у трубу”, пазбегнуць буйных затрат, важна падысці да пакупкі падарункаў, выбару прэзентаў максімальна сур’ёзна.
Выбіраем ад душы
Пэўна ж, калі мы былі няўважлівыя да патрабаванняў блізкіх нам людзей да гэтага, нам будзе складана вызначыць, што падорыць ім імгненні радасці. Але калі мы ведаем, што мама заўсёды рада новай хатняй кветцы і яркай хустачцы, дзіця вельмі любіць мяккія цацкі і канструктары, а муж даўно марыць набыць арыгінальны зажым для гальштука і машынку для стрыжкі валасоў, выбар зрабіць будзе лягчэй.
Прэзентамі для сяброў і знаёмых могуць стаць ёлачныя цацкі. Па-за канкурэнцыяй будуць сувеніры з навагодняй сімволікай і ўсё, што звязана з сімвалам года. Напрыклад, напярэдадні 2014-га прыемнымі сюрпрызамі стануць выявы сіняга драўлянага каня, званочкаў і падковак, набытыя ў выглядзе паштовак, статуэтак, бірулек, салодкіх прысмакаў.
Правільнымі будуць і іншыя падарункі ўсіх адценняў сіняга колеру і выкананыя з дрэва: браслеты, пацеркі, фотарамкі і іншае. Ці абавязкова падарунак павінен быць дарагім па кошце? Не. Значна важней, каб ён стаў дарагім для душы. А гэтага можна дасягнуць, калі падарункі будзем выбіраць або ствараць таксама ад душы.
Складаем спіс падарункаў
Варта ўзяць за правіла пры любых паходах па пакупкі складаць спіс. Навагоднія святы няхай не будуць выключэннем.
Па спісе мы можам прыкінуць, колькі прыкладна грошай спатрэбіцца на падарункі. Сума можа нас здзівіць, а то і ўразіць – гэта значыць, самы час падкарэкціраваць свае жаданні, абмежаваныя магчымасцямі. Магчыма, нейкія дарагія падарункі можна замяніць больш бюджэтнымі, а ад некаторых пакупак можна і ўвогуле адмовіцца або замяніць іх на зробленыя ўласнаручна рэчы.
Не ў апошні момант!
У апошнія дні ў нас звычайна няма вольнага часу: акрамя работы, з’яўляецца маса перадсвяточных клопатаў. Тых, хто набывае падарункі і прадукты ў апошнія дні, сярод нас нямала, таму чэргі будуць красці нямала каштоўнага часу. Лепей не пакідаць пакупку падарункаў на апошнія 2 – 3 дні, а ўсё ж знайсці час пахадзіць па гандлёвых кропках у будзённыя дні.
Паход у краму па падарункі для тых, з кім мы сустрэнемся не ў першыя дні свята, можна ўвогуле адкласці на больш позні тэрмін, напрыклад, на адзін з першых дзён студзеня. Тады мы не толькі сэканомім час, але і прэзенты зможам выбраць спакойна, без спешкі і хваляванняў.
Адпускаем фантазію ў свабоднае плаванне!
Крэатыўнасць ніколі не выходзіць з моды і заўсёды ў цане! Таму не баімся марыць і ўвасабляць свае задумкі ў жыццё.
Букет з цукерак, упрыгожаная “зоркамі” столь (але так, каб атрымаўся сюрпрыз!), жывыя бабачкі ў канверце, фотамантаж ці фотакалаж з любімых фотаздымкаў, сплецены ўласнаручна кошык, напоўнены цукеркамі…
Да чаго толькі не дадумаецца наша фантазія, калі мы хочам парадаваць блізкіх! Вось і адпускаем яе ў вольнае плаванне. На ўвесь час навагодніх святаў!
Што табе падарыць, чалавек мой дарагі?
Кажуць, даранаму каню ў зубы не глядзяць. Яно-то так, але Год каня ўсё ж-такі патрабуе ад нас быць больш абачлівымі пры выбары падарункаў. Калі кагосьці яшчэ хвалюе пытанне, што можна падарыць блізкім людзям, спадзяёмся, нашы падказкі дапамогуць у выбары.
Маме, сястры, бабулі ці блізкай сяброўцы можна падарыць:
— паланцін,
— пальчаткі,
— шалік,
— драўляныя бусы ці іншыя ўпрыгожванні,
— падпіску на любімае выданне, білет – напрыклад, у салон прыгажосці,
— араматычныя свечкі,
— дамашнія тапкі, хатнія расліны, гадзіннік,
— стыльны чахол для мабільнага тэлефона,
— зімнія аксесуары (напрыклад, муфту),
— мяккі плед.
Тату, брату, любімаму мужчыне, сябру, хутчэй за ўсё, будзе прыемна атрымаць у падарунак:
— усё, што звязана з хобі (напрыклад, аксесуары для рыбалкі, шахматы),
— набор для лазні,
— сумку для ноутбука,
— арыгінальныя флэшкі, рэмень,
— шалік,
— пальчаткі,
— партманэ,
— аўтамабільныя прыналежнасці (арганайзер для багажніка, масажную накідку на крэслы, камунікатар і інш.),
— кружку-тэрмас,
— дзелавыя аксесуары.
Дзецям падарункі рабіць і лягчэй (бо ведаем, што яны любяць), і складаней (усё залежыць ад узросту).
Ёсць універсальныя падарункі, якім узрадуецца дзіця любога ўзросту:
— добрыя, прыгожа ілюстраваныя кнігі,
— дыскі з фільмамі і мульцікамі,
— канструктар для творчасці ці фокусаў,
— настольныя гульні,
— мяч,
— мяккая цацка,
— тэлескоп.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости на пару дней, и нужно быстро показать им город. Или в поездке остался свободный вечер, который не хочется тратить на маршрут по уже привычному центру. В таких случаях прогулка по воде — хороший вариант. С реки Тежу видны главные места Лиссабона, а до Атлантики можно добраться быстро.
Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами без спешки и прогулками по красивым улицам. Кажется, что здесь невозможно устать. Но у многих поездка быстро превращается в гонку по маршрутам, очередям и отметкам на карте.
Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
Мастер-класс по петискос в Лиссабоне – это формат, где за несколько часов можно не просто приготовить закуски, а понять, как в Португалии проходят настоящие посиделки за столом. Петискос – это небольшие закуски, чем-то похожие на тапас, но с местным характером. Их не едят «быстро перекусить» – их делят, обсуждают и растягивают удовольствие.
Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
Ткацкий ретрит в Лиссабоне – это формат, где за несколько дней можно полностью погрузиться в процесс и отвлечься от привычной суеты. Это несколько дней, когда можно притормозить и спокойно заняться тем, на что обычно не хватает времени. Ткачество здесь становится не задачей, а процессом – с разговорами, паузами и вниманием к деталям.