Год без цыгарэты = ноутбук
Мы не заўсёды задумваемся, колькі грошай трацім марна. Напрыклад, на абслугоўванне сваіх шкодных звычак. Між тым, курэц са стажам 1 год “прафуквае” новы ноутбук, а са стажам 10–20 гадоў – аўтамабіль! Не верыце? Палічым разам!
Год без цыгарэты = ноутбук
Вызначымся з найбольш папулярнымі маркамі і колькасцю выкураных цыгарэт. Па словах знаёмых-курыльшчыкаў, найчасцей яны купляюць цыгарэты марак “Мінск”, “Kent”, “Карона”, “Winston”. Хтосьці выкурвае менш за пачак у дзень, хтосьці – больш, таму возьмем сярэдняе значэнне – адзін пачак у дзень.
Пасля таго, як у Беларусі з 1 студзеня ў чарговы раз падаражала большасць відаў цыгарэт, розныя віды названых вышэй марак сталі каштаваць: “Мінск” – 7.400 і 7.700 рублёў, “Kent” – 12.500, 15.800 і 16.000 рублёў, “Карона” – 6.500, 7.000 і 7.400 рублёў, “Winston” – 13.500 і 14.500 рублёў. Гэта – прымяняемыя максімальныя рознічныя цэны на цыгарэты з фільтрам на студзень 2014 года, размешчаныя на сайце Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.

Дамовімся, што цэны на цыгарэты і на тавары бяром сённяшнія, без уліку інфляцыйных і іншых працэсаў. Цяпер можам прыступіць да падлікаў. Перамнажаем сярэднія кошты названых марак цыгарэт на 365 дзён у годзе і атрымліваем цікавыя вынікі!
Тыя, хто курыць цыгарэты марак “Мінск” ці “Карону”, за год у прамым сэнсе пускаюць у паветра ад 2 млн 540 тысяч да 2 млн 755 тысяч рублёў. Курцы, якія аддаюць перавагу маркам “Kent” або “Winston”, “пракурваюць” яшчэ больш – ад 5 млн 110 тысяч рублёў да 5 млн 292 тысяч рублёў.
Што можна купіць на гэтыя грошы? Многае з бытавой тэхнікі, напрыклад, халадзільнік, газавую пліту або пасудамыйную машыну. Можна набыць новы ноутбук, планшэт, парковачны радар для аўтамабіля і не самы горшы лічбавы фотаапарат-“зяркалку”. Той, хто пакуль не мае правоў на кіраванне аўтамабілем, можа заплаціць за поўны курс навучання ў аўташколе. Экстрэмалы маюць магчымасць зрабіць не менш як 12 заездаў па 5 мінут гонак на ралійным аўтамабілі, шчодрыя – арганізаваць для дзесяці сваіх сяброў 20-30-мінутны палёт на самалёце АН-2, які занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Рамантыкі ж могуць дазволіць сабе і сваёй каханцы атрымаць ашаламляльныя ўражанні ад палёту на паветраным шары або купіць сертыфікаты на 5 – 6 двухгадзінных прагулак вярхом на конях па наваколлі Мінска.
І гэта толькі тое, што актыўныя спажыўцы тытуню губляюць за адзін год! Калі ж прыведзеныя вышэй лічбы памножыць на 10, 20, 30 (стаж курца), дык лічбы ўвогуле ўражваюць.
Напрыклад, чалавек, які выкурвае ў дзень па адным пачку больш таннай “Кароны” (траціць 2 544 050 рублёў за год), за 10 гадоў губляе каля 25 мільёнаў рублёў (больш за 2,5 тысячы долараў), а за 20 – больш за 50 мільёнаў рублёў (г. зн. за 5 тысяч долараў). Аматар цыгарэт “Kent”, які траціць на сваю шкодную звычку 5 292 500 рублёў за год, за 10 гадоў выкідвае на вецер каля 53 мільёнаў рублёў (каля 5,5 тысячы долараў), за 20 гадоў – больш за 105 мільёнаў рублёў (каля 11 тысяч долараў). А гэта ўжо – не проста аўтамабіль, а даволі добры аўтамабіль!
Не будзем зараз разважаць пра тое, што любая шкодная звычка таму так і называецца, што наносіць шкоду нашаму здароўю. Заўважым толькі: каб здароўе паправіць, мы купляем далёка не танныя лекі, а гэта – дадатковыя немалыя расходы, на якія курэц мог бы, напрыклад, пажыццёва “карміць” свой аўтамабіль неабходным яму палівам, радаваць сваіх блізкіх цікавымі падарожжамі і такім чынам паляпшаць жыццё ім і сабе.
Зразумела, кожны чалавек сам робіць выбар: курыць далей ці назаўсёды кінуць цыгарэту. Гэтыя ж падлікі няхай падштурхоўваюць да таго, каб гэты выбар рабіўся разумна, свядома.
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт
Из рубрики
Психолог объяснила, почему люди верят телефонным мошенникам
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же получается, что люди, которые много раз слышали про аферистов, сами попадают в их капкан и лишаются порой огромных денег. Почему такие схемы работают и что помогает человеку вернуть контроль над ситуацией, мы поговорили с психологом Ксенией Мелешко.