Католікі маліліся за мір і спакой на Ганцаўшчыне
У мінулы чацвер, 19 чэрвеня, каталіцкія вернікі прайшлі з малітвамі ва ўрачыстай працэсіі па вуліцах горада. У малітвах і песнях яны праслаўлялі Бога і прасілі, каб Ганцаўшчыну абмінулі голад, пажары, неспадзяваная смерць і прыродныя стыхіі, каб панавалі сярод людзей згода, спакой і любоў. Такое ўрачыстае шэсце штогод адбываецца ў Ганцавічах з нагоды ўшанавання Найсвяцейшага Цела і Крыві Божай.
За некалькі гадзін да пачатку ўрачыстай працэсіі прыхаджане ладзілі і аздаблялі алтары. Адзін з чатырох алтароў католікі прыбралі каля ўвахода ў касцёл / Фото: За некалькі гадзін да пачатку ўрачыстай працэсіі прыхаджане ладзілі і аздаблялі алтары. Адзін з чатырох алтароў католікі прыбралі каля ўвахода ў касцёл
Урачыстасць распачалася ў касцёле Адведзінаў Найсвяцейшай Дзевы Марыі імшою, падчас якой вернікі памаліліся таксама за здароўе і благаславенне для старэйшай парафіянкі касцёла Алены Эдмундаўны Бондар, якой у гэты дзень споўнілася 90 год. Менавіта Алена Бондар разам з іншымі старэйшымі вернікамі ўзняла справу аб пабудове касцёла ў Ганцавічах, прымала самы актыўны ўдзел у яго ўзвядзенні і доўгі час заставалася нязменным старшынёй касцельнага камітэта. Пасля прыняцця Святога Прычасця ўсе вернікі выйшлі з працэсіяй на вуліцы горада.
Чатыры святочна прыбраныя, аздобленыя жывымі кветкамі алтары, якія католікі арганізавалі на вуліцах Кастрычніцкай, Гагарына, Ламаносава і на тэрыторыі касцёла, сімвалізавалі сабою прысутнасць Бога на ўсіх чатырох накірунках свету (Усходзе, Захадзе, Поўдні і Поўначы).
Акрамя людзей шаноўнага і сталага ўзросту, шмат моладзі і дзяцей прынялі ўдзел у святочным шэсці. Гараджане выходзілі на вуліцу, з ушанаваннем успрымалі святочнае дзейства, а некаторыя з іх далучаліся да агульнай працэсіі.
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт
Из рубрики
Психолог объяснила, почему люди верят телефонным мошенникам
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же получается, что люди, которые много раз слышали про аферистов, сами попадают в их капкан и лишаются порой огромных денег. Почему такие схемы работают и что помогает человеку вернуть контроль над ситуацией, мы поговорили с психологом Ксенией Мелешко.