
«Цяпер у мяне ўсё добра. Я дома, у Ганцавічах. Дактары кажуць, што патрэбная паўторная аперацыя на назе. Мяркую, яна будзе ў лютым. Пакуль невядомая дакладная дата», — расказала Мая карэспандэнту «Нашай Нівы».
З універсітэта Мая пакуль ніякіх папярэджанняў у сувязі з падзеямі 19 снежня не атрымлівала (яна з’яўляецца студэнткай 4 курса гістфаку БДУ): «Ніхто з універсітэта мне не званіў, з выкладчыкамі я таксама не размаўляла. Афіцыйна я на бальнічным».
Нагадаем, што вечарам 19 снежня Мая Абромчык разам са сваімі сябрамі была жорстка збітая у раёне плошчы Незалежнасці. У акцыі пратэсту яна не ўдзельнічала, аднак гэта не спыніла спецназаўца, які біў дзяўчыну спачатку дубінкай, а потым нагамі. Пасля збіцця Мая не магла самастойна ісці ў аўтазак. Выявілася, што ў дзяўчыны зламаная нага.
Тым часам у выпісцы са шпіталя дактары 6 Клінічнага шпіталя Мінска пазначылі, што Мая атрымала «бытавую траўму», а скаргу на дзеянні спецназаўца далучылі да справы «аб масавых беспарадках». Па словах маці Маі, Галіны, скаргу з раённай пракуратуры перанакіравалі ў аддзел міліцыі. Бацькі Маі звяртаюцца да тых, хто быў сведкамі збіцця дзяўчыны і яе сяброў, і хто можа пацвердзіць гэта ў судзе, звязацца з імі.
Падаем нумары рахункаў, на якія можна пералічыць сродкі для Маі:
Рахункі ў беларускіх рублях: Філіял № 510 ААТ «ААБ Беларусбанк» г. Мінск Асабовы рахунак № 000052, 9004-Р / Дабрачынны рахунак BYR (0510/0132) Абромчык Мая Генадзьеўна.
Валютныя рахункі: Філіял № 510 ААТ «ААБ Беларусбанк» г. Мінск Асабовы рахунак № 000373, 9000-Р / Дабрачынны рахунак USD (0510/0132) Абромчык Мая Генадзьеўна Філіял № 510 ААТ «ААБ Беларусбанк» г. Мінск Асабовы рахунак № 000036, 9005-Р Дабрачынны рахунак EUR (0510/0132) Абромчык Мая Генадзьеўна
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More