Каталіцкія калядкі ў гарадскім Доме культуры
Напярэдадні Новага года ў зале гарадскога Дома культуры ганцаўчане-католікі сабраліся на калядкі. Дзеці і дарослыя са сцэны аб’яўлялі гледачам радасную навіну аб нараджэнні Збавіцеля і славілі спевамі і сцэнічнай пастаноўкай Маці Божую і нованароджанага Хрыста.
Ксёндз Анджэй Шода благаславіў прысутных на добрыя справы і жыццё ў спакоі і любві / Фото: Андрей Литвинович
На калядкі прыйшлі дзеці, мамы з татамі і бабулі. Настаяцель Ганцавіцкага касцёла Адведзінаў Найсвяцейшай Марыі Панны Анджэй Шода прывітаў усіх прысутных і павіншаваў са святам Нараджэння Хрыстовага, запрасіў іх да ўдзелу ў калядных спевах. Шчыра прывітала гасцей і павіншавала іх са святам начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Ала Васільеўна Занька.
Вучні нядзельнай школы выступілі перад прысутнымі з інсцэніроўкай Божага нараджэння, так званай “Яселкай”, а таксама праспявалі калядныя песні на беларускай мове. А потым на сцэну выйшлі дарослыя і нават пажылыя вернікі і таксама спявалі калядныя песні на беларускай і польскай мовах. “Падчас супольных калядных спеваў, – выказалася пазней прыхаджанка Людміла Занька, – я адчуваю светлую радасць, веру ў захаванне хрысціянскіх каранёў”. Марыя Рабцэвіч дадала: “Праўда аб нараджэнні Сына Божага ў абліччы чалавека, якая гучыць у калядных песнях, аб’ядноўвае нас у веры і змаганнях дзеля яе чысціні”.
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт
Из рубрики
Психолог объяснила, почему люди верят телефонным мошенникам
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же получается, что люди, которые много раз слышали про аферистов, сами попадают в их капкан и лишаются порой огромных денег. Почему такие схемы работают и что помогает человеку вернуть контроль над ситуацией, мы поговорили с психологом Ксенией Мелешко.