КОНКУРС “АДУКАЦЫЯ ДЛЯ СВАБОДЫ. НОЎТБУК АКТЫЎНАМУ НАСТАЎНІКУ”
Распачаты прыём прац на конкурс адукацыйных матэрыялаў “Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку”. Тэма конкурсу – медыяадукацыя.
Мэты конкурсу: стварэнне беларускамоўных матэрыялаў, якія будуць спрыяць павышэнню ўзроўня медыйнай пісьменнасці настаўнікаў, вучняў і бацькоў, развіццю іх крытычнага мыслення, фарміраванню грамадзянскіх і сацыяльных кампетэнцыяў, культурнай ідэнтыфікацыі і самарэалізацыі; папулярызацыя матэрыялаў і стварэнне ўмоў доступу да іх шырокаму колу настаўнікаў, вучняў і бацькоў.
Намінацыі конкурсу:
– Медыяадукацыя на ўроку;
– Медыяадукацыя па-за ўрокам;
– Медыяпісьменная сям’я.
Да ўдзелу запрашаюцца настаўнікі. На конкурс можна падаваць матэрыялы ў выглядзе: распрацовак школьных урокаў ці факультатыўных заняткаў, класных і інфармацыйных гадзін, адукацыйных праектаў, даследаванняў і майстар-класаў, сцэнарыяў семінараў, пазакласных заняткаў, доўгатэрміновых культурніцкіх акцый, электронных адукацыйна-выхаваўчых рэсурсаў педагога, школы, школьнага клубу, гуртка, бацькоўскага камітэту і інш., навучальных фільмаў, дапаможнікаў, праграмных прадуктаў і г.д.
Каб прыняць удзел, неабходна даслаць запоўненую заяўку і свае матэрыялы праз эл. адрас: [email protected].
Патрабаванні да матэрыялаў:
– Адна асоба падае на конкурс не больш за адну працу;
– Старонкі павінны быць пранумараваны, медыйныя файлы, выкарыстаныя медыя-рэсурсы і дадаткі павінны быць аформлены асобным спісам, мець спасылкі і тэкставае тлумачэнне;
– Тэксты падаюцца ў электронным выглядзе;
– Мова матэрыялаў і заяўкі – беларуская;
– Дадаюцца звесткі пра папярэдняе выпрабаванне на практыцы прапанаваных матэрыялаў (калі такі досвед быў);
– Да матэрыялаў неабходна дадаць ліст з апісаннем таго, як распрацоўка будзе спрыяць фарміраванню медыйных і грамадзянскіх кампетэнцыяў асобы:
– уменню выкарыстоўваць медыі ў адукацыйным працэсе;
– крытычна ацэньваць інфармацыю, правяраць яе праўдзівасць;
– адказна і этычна карыстацца інфармацыйнымі тэхналогіямі, сацыяльнымі медыя для адукацыі, самаарганізацыі, рашэння праблем, выхавання павагі да каштоўнасцей дэмакратыі і правоў чалавека, умацавання цывілізацыйна-культурнай і нацыянальнай ідэнтычнасці;
– уменню супрацьстаяць прапагандзе, маніпуляцыям СМІ, рэкламы;
– уменню самастойна ствараць медыяпрадукты, актыўна, адказна і этычна дзейнічаць у медыяпрасторы і г.д.
Апошні тэрмін падачы заявак: 2 лістапада 2015 г.
Больш інфармацыі – па спасылцы.
Новости
- 19:26 У Гродне пенсіянер загінуў пасля сутыкнення з раварыстам
- 19:23 Тарифы на ЖКУ хотят менять ежеквартально
- 18:40 В грибах Гомельщины нашли избыток цезия
- 18:29 Замежнік перарабіў сігнальную зброю ў агнястрэльную
- 18:22 Через «Берестовицу» запустят новые автобусы в Польшу
- 18:03 За беспилотник грозит штраф и конфискация
- 17:33 Белорусов ждут три выходных подряд
- 17:25 Мошенники заставили жителя Барановичей продать автомобиль
- 17:11 В Смолевичах строят дома для минских очередников
- 17:06 Телефонные мошенники втянули жителя Новополоцка в кредит