Soundbirth – новы мабільны дадатак для музычных гуртоў і прадзюсараў
З дапамогай Soundbirth можна хутка і бясплатна стварыць свой уласны дадатак для смартфона. Гэты новы мабільны дадатак быў распрацаваны французскімі энтузіястамі спецыяльна для музыкаў і арганізатараў канцэртаў ды фестываляў.
Дадатак накіраваны на павелічэнне аўдыторыі, узмацненне сувязяў з ёй і рост продажаў альбомаў ды квіткоў. Створаны з дапамогай Soundbirth мабільны дадатак будзе даступны ў папулярных онлайн-крамах.
Гэта значыць, што спампаваць яго змогуць 95% карыстальнікаў смартфонаў. Вашы прыхільнікі атрымаюць магчымасць падпісацца на дадатак і ў адзін клік знойдуць усю патрэбную інфармацыю пра ваш гурт: ад даты выхаду новага альбома да самых свежых відэа і фотаздымкаў.
Яны змогуць купіць квіток на ваш канцэрт або перайсці непасрэдна ў вашу онлайн-краму. Вы заўжды будзеце на сувязі з вашымі фанатамі.
Каб стварыць свой дадатак, трэба ўсяго толькі прыдумаць для яго назву і запоўніць вельмі простую форму на сайце Soundbirth-app.com.
Пакуль што Soundbirth даступны на англійскай, французскай і нямецкай мовах, што дае беларускім музыкам і арганізатарам музычных мерапрыемстваў магчымасць наладзіць непасрэдны кантакт з замежнай аўдыторыяй.
Распрацоўшчыкі Soundbirth – некаторыя з іх самі з’яўляюцца музыкамі – не выключаюць, што ў будучыні дадатак будзе перакладзены і на іншыя мовы, калі на тое будзе попыт з боку карыстальнікаў.
Новости
- 19:14 Как сохранить тепло в квартире и сэкономить электричество
- 18:54 Для белорусов запустили сайт о призыве и вербовке
- 18:45 Сколько еды приготовить на праздник?
- 18:28 Как распознать мошенника, который пишет от имени начальника
- 18:11 Ещё пять колледжей принимают абитуриентов с особенностями развития
- 18:06 Два банка повысили ставки по рублёвым вкладам
- 17:58 Почему медведи выходят к деревням под Ушачами
- 17:54 На Лунинетчине выдали 39 участков под дома
- 17:43 Почём мандарины на рынке в Молодечно?
- 15:18 Куда попадает мусор из Гродно