Крыніца: Урад легалізуе ценявы абменны курс рубля
Паводле інфармацыі агенцтва «Інтэрфакс», урад і Нацбанк Беларусі дамовіліся легалізаваць «ценявы» абменны курс беларускага рубля, які склаўся ва ўмовах дэфіцыту валюты. Рынкавы курс будзе фармавацца на альтэрнатыўнай сесіі на Беларускай валютна-фондавай біржы.
«Урад і Нацбанк у пятніцу зацвердзілі праграму дзеянняў па пераадоленні валютнага крызісу, якая, у прыватнасці, прадугледжвае наяўнасць альтэрнатыўнага рынкавага абменнага курсу беларускага рубля», — нібыта паведаміў удзельнік нарады ў прэзідэнта па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця, якая адбылася ў пятніцу.
«На біржы будзе ўведзена другая сесія, дзе абменны курс будзе ўсталёўвацца на рынкавых умовах, зыходзячы з попыту і прапановы юрасоб», — растлумачыла крыніца. Пры гэтым захаваецца дзейсны біржавы механізм вызначэння афіцыйнага курсу, гэта значыць ён будзе ўсталёўвацца падчас асноўнага гандлю, зыходзячы з прапановы ў рамках абавязковага продажу часткі валютнай выручкі. У гэтай частцы Нацбанк захавае механізм лімітаванага задавальнення попыту для крытычнага імпарту (газ, медыкаменты) і пагашэння валютных крэдытаў.
Курсу куплі і продажу валюты для фізічных асобаў не зменіцца — усё той жа калідор +2% ад афіцыйнага курса Нацбанка.
Валюты ў абменніках можна не чакаць. На сёння афіцыйны курс даляра складае 3060 рублёў, у той час курс на міжбанку рынку дасягае 4500 рублёў.
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт
Из рубрики
Психолог объяснила, почему люди верят телефонным мошенникам
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же получается, что люди, которые много раз слышали про аферистов, сами попадают в их капкан и лишаются порой огромных денег. Почему такие схемы работают и что помогает человеку вернуть контроль над ситуацией, мы поговорили с психологом Ксенией Мелешко.