ЛЕТНІК АСАБІСТАЙ ЭФЭКТЫЎНАСЬЦІ ДЛЯ МОЛАДЗІ БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦІ

Агенцтва рэгіянальнага разьвіцьця “Дзедзіч” запрашае абітурыентаў і студэнтаў 1-2 курсаў з Брэсцкай вобласьці (хлопцаў і дзяўчат 17-20 гадоў) весела і карысна правесці час з 8 па 13 жніўня 2013 г. на Летніку асабістай эфэктыўнасьці.

У праграме летніку адбудуцца трэнінгі па майстэрству самапрэзэнтацыі, пошуку дадатковага заробку, тайм-мэнэджмэнту, хатняй бухгалтэрыі, бюджэтных падарожжах, дзейнасці недзяржаўных арганізацый Брэста.

Арганізатары летніку пакрываюць усе выдаткі ўдзельнікаў: праезд, харчаванне і пражыванне ў летнім доме.

Каб узяць удзел у летніку, неабходна да 27 ліпеня 2016 г. запоўніць анлайн-заяўку. Усяго для ўдзелу ў летніку будзе адабрана 30 чалавек. Адбор будзе праводзіцца на падставе анкет-заявак і індывідуальнага сумоўя.

Падрабязную інфармацыю пра летнік глядзіце па спасылцы.

Из рубрики