Перадвыбарчая праграма кандыдата ў дэпутаты па Баранавіцкай сельскай выбарчай акрузе №7 МАЛАШЧАНКІ Таццяны Сяргееўны
“БЕЛАРУСКУЮ МОВУ - У ПАРЛАМЕНТ, У ДЗІЦЯЧЫЯ САДКІ І ШКОЛЫ!” Дарагія суайчыннікі!\n11 верасня нам трэба абраць будучыню нашай краіны на бліжэйшыя чатыры гады. Ад гэтага рашэння залежыць будучыня нашых дзяцей і унукаў, будучыня незалежнай Беларусі.
Таццяна Малашчанка / Фото: Петр Гузаевский
Я ўпэўнена, што нацыянальная самасвядомасць і хрысціянскія каштоўнасці і – галоўныя складнікі незалежнасці, адраджэння і росквіту Беларусі. Некалькі год улады не могуць вывесці эканоміку з крызісу. Беларусі патрэбны перамены і рэформы, каб вярнуць нашым дзецям надзею на будучыню!
Хто такая Таццяна Малашчанка?
Я беларуска. Па поглядах – хрысціянскі дэмакрат. Эканаміст. Маці трох дачок. Нарадзілася ў горадзе Баранавічы ў 1968 г. Навучалася ў Санкт-Пецярбургу і Мінску ў гандлёва-эканамічных вышэйшых установах. Адукацыя вышэйшая.
Працавала (як жонка вайсковага афіцэра) ў сакрэтным справаводстве бібліятэкаркай – тапаграфісткай у Валгаградскай вобласці РФ да 2003 года. У Баранавічах разам з мужам трымалі ўласны бізнэс – салон водаапрацоўкі “Вадзянік” да 2011 г.
Акрамя спецыяльнасцяў медсястры, мастака-афарміцеля, кіроўцы праходзіла падрыхтоўку і перападрыхтоўку кадраў на прадпрымальніка, аператара ЭВМ. Зараз выхоўваю 2 непаўнагадовых дзяцей.
Чаму балатуюся па вашай выбарчай акрузе?
Разам з іншымі хрысціянскімі дэмакратамі мы шмат зрабілі для таго, каб у нашым горадзе было зручна жыць кожнай беларускай сям’і. Зараз мы змагаемся за пашырэнне беларускамоўнага выхавання, навучання і беларускай мовы ў нашым штодзённым жыцці.
Як вывесці Беларусь з крызіса?
Беларускія хрысціянскія дэмакраты сумесна з экспертамі, зыходзячы з досведу высокаразвітых краін свету, распрацавалі праект сыстэмных рэформаў у адукацыі, культурна-грамадскай, эканамічнай, сацыяльнай, пенсійнай сферах жыцця, у ахове здароўя, ЖКГ, па стварэнню новых працоўных месцаў ва ўмовах свабоднага рынку. Мы ўпэўненыя, што ўсю існуючую сыстэму трэба мяняць ужо зараз.
АДУКАЦЫЯ І КУЛЬТУРА: нацыянальныя каштоўнасці і еўрапейскі напрамак
- Прыняцце Закону аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы
- Заснаваньне Нацыянальных ўнівэрсытэтаў з выкладаннем на беларускай мове;
- Павелічэнне колькасці беларускамоўных садкоў і школ
- Вяртанне гістарычных назваў вуліцам, плошчам
- Беларусізацыя Беларускага Парламенту, вяртанне гістарычнай назвы «СОЙМ»
- Вяртанне дзяржаўных гістарычных сымбаляў -герба і сцяга
НОВАЯ ЭКАНОМІКА: інвестыцыі і працоўныя месцы з годнымі заробкамі
- Прыцягненне сродкаў эмігрантаў і замежных інвестараў у новыя сектары эканомікі (ІТ індустрыя). Продаж стратных прадпрыемстваў інвестарам для мадэрнізацыі вытворчасцяў;
- Развіццё малога і сярэдняга бізнесу (адмена сертыфікатаў, існуючых штрафаў і праверак; гадавыя патэнты, найм работнікаў без абмежаванняў);
- Мінімальная падатковая нагрузка на бізнес і адмена датацый дзяржсектару, развіццё фермерскіх гаспадарак за кошт увядзення прыватнай уласнасці на зямлю для грамадзян Беларусі.
ЖКГ: якасныя паслугі з прымальнымі тарыфамі
- Магчымасць выбару паміж прыватнай або дзяржаўнай арганізацыяй, якая абслугоўвае дом. Канкурэнцыя знізіць кошт і павысіць якасць абслугоўвання.
- Скарачэнне чыноўнікаў у аддзелах ЖКГ і ў міністэрстве.
- Скарачэнне бюджэтных датацый на ЖКГ. Прыватызацыя стратных лазняў, цырульняў, гатэляў і хімчыстак.
АХОВА ЗДАРОЎЯ: новае абсталяванне і якаснае лячэнне
- Адмена платных паслуг у дзяржаўных установах аховы здароўя. Развіццё прыватных медыцынскіх цэнтраў .
- Страхавая медыцына: дзяржава і прадпрыемствы размяшчаюць на рахунак кожнага грамадзяніна страхавую суму, а чалавек самастойна абірае доктара і аплачвае яго паслугі са свайго рахунку.
- Павелічэнне выдаткаў на мэдыцыну за кошт адлічэнняў у фонд абавязковага медыцынскага страхавання сродкаў ад абароту спіртных напояў, тытунёвых вырабаў, ігральнага бізнесу, штрафаў за экалагічныя парушэнні.
Каб дабіцца пераменаў, новых працоўных месцаў з годнымі заробкамі і пенсіямі, патрэбная ваша дапамога. Не дайце сфальсіфікаваць выбары – удзельнічайце ў незалежным назіранні!
Кантактны тэл.: 8-029-167-34-35 , [email protected]
Новости
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами
Из рубрики
Владельцы участков начнут строить по новым правилам
Владельцам участков и застройщикам с 1 декабря придётся учитывать новые расстояния и требования к инфраструктуре. Новые правила коснутся строительства. Уже построенные дома не придётся сносить или переносить. Изменения также затронут дома, которые сейчас строят.