Дзе ў Беларусі шукаць прававую дапамогу
Правы чалавека павінны быць абароненыя законам. Абарона правоў чалавека і асноўных свабодаў – гэта абавязак дзяржавы, незалежна ад яе палітычнай, эканамічнай і культурнай сістэмы. Але ідэальных краін няма, і правы чалавека парушаюцца ў той ці іншай ступені на ўсёй планеце.
Дзе ў Беларусі шукаць прававую дапамогу
На жаль, у Беларусі механізмы іх абароны не забяспечваюцца дзяржавай належным чынам. Актывісты розных краін аб`ядноўваюцца ў недзяржаўныя некамерцыйныя арганізацыі, каб абараняць правы чалавека негвалтоўнымі дзеяннямі.
У Беларусі можна звярнуцца ў праваабарончы цэнтр «Вясна». Чаму важна абараняць правы чалавека Штодзённая праца праваабаронцаў у Беларусі часта нагадвае надзвычайную службу кшталту «Хуткай дапамогі».
Тысячы людзей за 20 год працы Праваабарончага цэнтру «Вясна» атрымалі аператыўную юрыдычную, прававую і іншую дапамогу, журналісты і эксперты карыстаюцца аналітычнымі матэрыяламі юрыстаў. «Вясна» працуе як шырокая праваабарончая плынь.
ПРАВААБАРОНЧЫ ЦЭНТР «ВЯСНА» Ў БЕЛАРУСІ
ПЦ «Вясна» дзейнічае ў Беларусі з вясны 1996 года і з 2004 з`яўляецца асацыяваным сябрам Міжнароднай Федэрацыі Правоў Чалавека (FIDH), якая сёння аб`ядноўвае амаль 200 праваабарончых арганізацый са 130 краінаў свету на 5 кантынентах.
«Вясна» садзейнічае фарміраванню ў беларускіх грамадзян павагі да правоў чалавека. Аказвае дапамогу тым, чые правы былі парушаны. ПЦ «Вясна» з`яўляецца некамерцыйным грамадскім аб`яднаннем, дзейнасць якога будуецца на дэмакратычных прынцыпах.
Арганізацыя не прадстаўляе інтарэсы пэўных палітычных сіл. Лёгка заблытацца ў тэрмінах «праваабаронцы» і «праваахоўнікі», бо гэта зусім розныя людзі. Праваабаронцы абараняюць правы чалавека, а пад тэрмінам праваахоўнікі часцей за ўсё разумеюць міліцыю, пракуратуру і сумежныя структуры, якія створаныя дзяржавай і прадстаўляюць яе інтарэсы, каб ахоўваць «пра́ва», гэта значыць законы і іх выкананне грамадзянамі.

Згодна Канстытуцыі Беларусі, дзяржава і яе структуры абавязаны абараняць правы чалавека, але на практыцы часта бывае, што інтарэсы дзяржавы ці асабістыя інтарэсы чыноўнікаў ставяцца праваахоўнікамі вышэй за правы канкрэтнага чалавека альбо супольнасці людзей. Такія выпадкі з`яўляюцца важным полем дзейнасці для праваабаронцаў.
ХТО МОЖА ЗВЯРНУЦЦА Ў «ГРАМАДСКУЮ ПРЫЁМНУЮ»
Праваабаронцы «Вясны» аказваюць юрыдычную ды іншую дапамогу жыхарам Беларусі, што пацярпелі ў канфліктах паміж грамадзянінам і дзяржавай, у выніку чаго былі парушаны правы чалавека. Спецыфікай «Вясны» з`яўляецца абарона грамадзянскіх і палітычных праў, якія, згодна з Канстытуцыяй краіны, гарантаваны дзяржавай.
СІТУАЦЫЯ З ПРАВАМІ ЧАЛАВЕКА Ў БЕЛАРУСІ. ЛІСТАПАД 2020
Пра ваабарон ч ы цэнтр штомесяц праводзіць маніторынг выканання праў чалавека ў Беларусі. Ацэньваючы сітуацыю ў комплексе, прадстаўнікі ПЦ «Вясна» канстатуюць наяўнасць глыбокага крызісу праў чалавека ў краіне, які закранае практычна ўвесь спектр грамадзянскіх і палітычных праў, які прывёў да грубых парушэнняў праў тысяч грамадзян і патрабуе неадкладнага ўрэгулявання, у тым ліку з удзелам міжнародных арганізацый.
Высновы маніторынга ў лістападзе:
- на працягу месяца ўлады працягвалі актыўна ўжываць крымінальны пераслед грамадзян па палітычных матывах. У месцах несвабоды знаходзяцца 146 палітвязняў, іх колькасць працягвае павялічвацца. Агульная ж колькасць грамадзян, у дачыненні да якіх былі ўзбуджаны крымінальныя справы ў выбарчы і пост-выбарчы перыяд, склала больш за 900 чалавек;
- улады працягвалі практыку гвалтоўнага спынення мірных дэманстрацый пратэсту і прымянення гвалту ў дачыненні да іх удзельнікаў;
- агульная колькасць грамадзян, затрыманых за ўдзел у сходах на працягу месяца, склала не менш за 4 000 чалавек. Такім чынам, агульная колькасць затрыманых за ўдзел у мірных сходах з пачатку выбарчай кампаніі дасягнула 30 000 чалавек;
- органамі пракуратуры і Следчым камітэтам так і не было ўзбуджана ніводнай крымінальнай справы па фактах сістэмных і масавых катаванняў затрыманых грамадзян у перыяд з 9 па 12 жніўня 2020 г., а некаторым заяўнікам ўжо прыходзяць апавяшчэнні з СК пра адмовы ва ўзбуджэнні крымінальных спраў. Беспакаранасць прывяла да таго, што прадстаўнікі сілавых структур працягваюць ужываць катаванні і жорсткае, бесчалавечнае, прыніжальнае абыходжанне ў дачыненні да затрыманых удзельнікаў акцый пратэсту;

- нягледзячы на інфармацыю ў СМІ аб датычнасці да гібелі Бандарэнкі шэрагу высокапастаўленых і набліжаных асабіста да Лукашэнкі асобаў, крымінальная справа па факце смерці Рамана так і не была ўзбуджана, што толькі ўзмацняе падазрэнні ў грамадстве аб датычнасці да яго смерці афіляваных з дзеючай уладай асоб і сілавых структур;
- парушэнне права на жыццё Генадзя Шутава, Аляксандра Тарайкоўскага, Аляксандра Віхора і Рамана Бандарэнкі не прызнана ўладамі і не расследуецца;
- у цэлым, эксперты ПЦ «Вясна» адзначаюць далейшае ўзмацненне рэпрэсій і яшчэ большае пагаршэнне крызісу праў чалавека ў краіне на фоне дэградацыі прававой сістэмы краіны і яе пераналадкі на рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян.
Новости
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами
Из рубрики
Владельцы участков начнут строить по новым правилам
Владельцам участков и застройщикам с 1 декабря придётся учитывать новые расстояния и требования к инфраструктуре. Новые правила коснутся строительства. Уже построенные дома не придётся сносить или переносить. Изменения также затронут дома, которые сейчас строят.