Выйсці з турмы яшчэ не значыць быць памілаваным
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не дзяржаўныя фармулёўкі, а простая рэч: чалавек больш не за кратамі. Але за радасцю ёсць непрыемнае пытанне. Калі людзей спачатку садзяць па палітычных справах, а потым выпускаюць партыямі пад словы пра “гуманізм”, ці можна гэта сапраўды называць памілаваннем?
Чарговае палітычнае рашэнне, якое потым падганяюць пад юрыдычную шыльду. 1 ліпеня 2026 года, як пішуць розныя СМІ, Лукашэнка падпісаў указ аб “памілаванні” 32 чалавек. Паводле афіцыйнай інфармацыі, сярод іх 20 жанчын і 12 мужчын. 28 чалавек былі асуджаныя за “злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці”.
Дзяржаўныя рэсурсы, як звычайна, напісалі пра “памілаванне” і “прынцып гуманізму”. Усё прыгожа: улада нібыта праявіла міласэрнасць, людзі атрымалі шанс, дзяржава паказала чалавечы твар.
Толькі ёсць адна праблема. Калі дзяржава сама пасадзіла чалавека па справе, якой у нармальнай прававой сістэме магло б увогуле не быць, а потым выпусціла яго без зразумелых дакументаў і прававой яснасці, гэта не вельмі падобна на гуманізм. Гэта больш падобна на тое, як чалавек спачатку адабраў у вас паліто, а потым урачыста вярнуў адзін рукаў.
Чаму слова “памілаванне” выклікае пытанні
Недзяржаўныя медыя таксама часта выкарыстоўваюць слова “памілаванне”. Але некаторыя бяруць яго ў двукоссі. І гэта не перастрахоўка, а нармальная журналісцкая асцярожнасць. Бо вызваленне — гэта факт. Чалавек выйшаў з калоніі, СІЗА або турмы.
А памілаванне — гэта ўжо юрыдычная працэдура. У яе ёсць правілы, дакументы, наступствы і прававая падстава. І вось з гэтым у Беларусі пачынаецца цёмны лес.
Пытанне не ў тым, што напісалі, пытанне ў тым, ці была выкананая працэдура памілавання. Ці пісаў чалавек асабістае хадайніцтва? Ці бачыў указ? Ці атрымаў дакумент? Ці разумее, што з яго судзімасцю, абмежаваннямі, пашпартам, правам вярнуцца ў Беларусь?
Калі адказаў няма, то слова “памілаванне” выглядае не як юрыдычны факт, а як дзяржаўная этыкетка.
Што пра гэта кажа юрыст Леанід Судаленка
Партал “Першы Рэгіён” папрасіў выказацца па гэтым пытанні юрыста і праваабаронцу Леаніда Судаленку.
“На маю думку, праблема палягае ў тым, што на сёння ў Беларусі закон сам па сабе, як і практыка яго прымяненя. Калі вяртацца да так званых памілаванняў палітычных да 2020 года, трэба сказаць, што і Бяляцкі і Статкевіч не пісалі хадайніцтв пра памілаванне, тым не менш, выйшлі тады датэрмінова на свабоду.
Як гэта афармлялась юрыдычна, мы не ведаем да сёння, бо ніякіх папер на азнаямленне ці подпіс не прадстаўляюць. Проста кажуць – прэзідэнт памілаваў! Бо іншай працэдуры ў такіх выпадках заканадаўства не прадугледжвае. Так і сёння. Датэрмінова вызвалена звыш 500 палітычных, але ні адзін з іх не азнаёмлены з падставамі для свайго вызвалення.
Нават і тыя, якім дазваляюць застацца ў краіне! Але ж і сёння для датэрміновага вызвалення акрамя працэдуры памілавання заканадаўства не прадугледжвае іншай працэдуры. Той факт, што багата хто з вызваленых не падаваў хадаўніцтв на памілаванне можа толькі сведчыць аб парушэнні менавіта Гарантам свайго ж заканадаўства.
І тут дзіўнага нічога няма, калі ён публічна кажа, што часам не да закону! На маю думку, у незалежнасці ад таго, было хадайніцтва на памілаванне ці не было вызваляюць людзей якраз пра працэдуру памілавання, бо іншай працэдуры няма!
Тым больш яны суправаджаюць датэрміновыя вызваленні абгрунтаваннямі тыпу, – “кіруючысь прынцыпам гуманізму”… Таму лічу Указы сёння ёсць менавіта пра памілаванні, але яны носяць грыф ДСК і закрытыя ад публічнасці!”
Хто такі Леанід Судаленка

- Леанід Судаленка — беларускі юрыст і праваабаронца. Больш за 20 гадоў ён займаўся абаронай правоў грамадзян, дапамагаў беларусам рыхтаваць скаргі ў Камітэт ААН па правах чалавека. У 2021 годзе Судаленку асудзілі да 3 гадоў калоніі па палітычна матываванай справе. Пасля вызвалення ён пакінуў Беларусь і працягвае праваабарончую працу. Таксама вядзе блог у TikTok.
Дык гэта памілаванне ці не?
Калі браць афіцыйную версію, улада кажа: гэта памілаванне. Маўляў, людзі падалі хадайніцтвы, прызналі віну, раскаяліся, а дзяржава іх вызваліла. Але праблема ў тым, што грамадству прапануюць проста паверыць.
Прозвішчы не раскрываюцца. Указы не публікуюцца. Працэдура закрытая. Самі вызваленыя часта не маюць на руках дакументаў, якія ясна тлумачаць, што з імі адбылося юрыдычна.
Таму для журналістаў больш дакладна пісаць не “памілаваныя”, а “вызваленыя ў межах абвешчанага памілавання” або “улады заявілі пра памілаванне”.
Бо “вызвалены” — гэта тое, што можна пацвердзіць. А “памілаваны” — гэта ўжо прававы статус. І ён павінен пацвярджацца не словамі прэс-службы, а дакументамі і працэдурай.
Новости
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами
- 12:57 В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали
- 13:36 Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября
- 13:28 Покупатели жилья могут закрепить условия сделки
- 13:24 Лесхозы предлагают домокомплекты от 20 330 рублей
- 13:20 Дома со счетчиками расходуют меньше тепла
- 11:10 Клиенты банков могут терять деньги при обмене валюты
- 10:48 В Гомеле запретили набор мужских носков DeFacto
- 17:37 Родители детей с инвалидностью смогут отдохнуть: поможет пансионат
- 15:53 Мошенники убедили минского пенсионера продать квартиру
Материалы по теме
24 сентября бесплатные консультации по трудовым вопросам от профсоюза
Профсоюзные юристы 24 сентября 2026 года по всей Беларуси бесплатно окажут правовую помощь каждому обратившемуся. Акцию решили замутить в рамках дней правового просвещения и правовой культуры. Одна из тем кампании – увольнение за прогул.
Из рубрики
24 сентября бесплатные консультации по трудовым вопросам от профсоюза
Профсоюзные юристы 24 сентября 2026 года по всей Беларуси бесплатно окажут правовую помощь каждому обратившемуся. Акцию решили замутить в рамках дней правового просвещения и правовой культуры. Одна из тем кампании – увольнение за прогул.