
Петр Гузаевский
Жаданне футбалістаў парадаваць ганцавіцкіх балельшчыкаў, на жаль, не спраўдзілася. Стадыён, які павінна ў належным стане падтрымліваць Ганцавіцкая СДЮШАР, аказаўся непадрыхтаваным. Намаганні былі толькі з боку саміх футбалістаў. Некалькі чалавек шчыравалі там з вечара ў суботу і да абеду ў нядзелю. Але трава ўрадзіла такая, што касцы да 13 гадзін не змаглі скасіць і палову стадыёна. Спробы знайсці трактар з касілкай поспеху таксама не прынеслі. Абзванілі кіраўнікоў усіх арганізацый, дзе такая тэхніка магла быць, але знайсці ў выхадны дзень, ды яшчэ ў прафесійнае свята Дзень будаўніка, цвярозага трактарыста, напэўна, цяжэй, чым павырываць траву рукамі. У нас жа гэта свята адзначаюць амаль усе, і няважна хто ён, будаўнік, вадзіцель, пажарны ці работнік гандлю – зараз усе нешта будуюць.
Карацей, “вінаватымі” аказаліся футбалісты, якія не ўмеюць касіць, таму матч у Ганцавічах не адбыўся.
Няпростай задачай аказалася ўвогуле знайсці стадыён, куды б можна было б запрасіць гасцей і згуляць матч. Высветлілася, што не толькі ў горадзе, у раёне няма нармальнай футбольнай пляцоўкі. Праўда, ў Хатынічах некалькі тыдняў таму стадыён быў скошаны, але часу прайшло ўжо шмат, таму рызыкаваць не сталі і сустрэчу прызначылі на нейтральнай пляцоўцы ў вёсцы Бобрык Пінскага раёна.
Пагрузіўшыся на пяць ці шэсць легкавушак, футбалісты паехалі ў вёску Бобрык. Невялікая вёсачка, але стан стадыёна і ўвогуле спартыўных пляцовак, выклікаў у здзіўленне і добрую зайздрасць. Пляцоўка скошаная, роўная, лініі высыпаныя. Павесілі сеткі на вароты і гуляй.
Пашанцавала тым, хто змог прыехаць на гэты матч, у тым ліку і аўтару гэтага артыкула.
Гульня атрымалася захапляючая і цікавая. У першым тайме пінскія футбалісты больш валодалі ініцыятывай, больш атакавалі і на перапынак пайшлі з лікам 3:2 на сваю карысць. Праўда, у ПМК-14 была магчымасць зраўняць лік, але Аляксандр Дайлід не забіў пенальці.
У другім тайме ў нашай камандзе адбылося некалькі замен. На полі былі не толькі маладыя хлопцы, але і ветэраны футбола Уладзімір Студзент з М. Круговіч, Андрэй Жалезны, былы трэнер каманды ПМК-7, якой ужо, на жаль, няма. Апошні выйшаў у другім тайме і забіў два галы. Пяць галоў забілі футбалісты ПМК-14 у другім тайме, прапусціўшы ў свае вароты толькі адзін мяч. У выніку перамога ганцаўчан 7:4.
Усё было прыстойна, з узнагароджваннем Кубкам пераможцаў і граматамі каманд-удзельніц, агульным здымкам на памяць. Толькі засмучала, што гульня прайшла не ў Ганцавічах і амаль без балельшчыкаў. Пра гэта шкадавалі нават пінчукі, якія чулі, што у Ганцавічах на футбол балельшчыкі ходзяць з задавальненнем.
Чаму так адбылося, аўтар гэтага артыкула запытаўся ў начальніка аддзела фізкультуры, спорту і турызму Ганцавіцкага райвыканкама Паўла Сідаровіча, які па тэлефоне адказаў, што пра запланаваны матч яму не паведамлялі.
“Казалі пра іншую сустрэчу з камандай з Лунінца, але яна плануецца, можа, верасні ці кастрычніку. Не ўсё так проста. Каб арганізаваць сустрэчу, патрэбна паведаміць і ў райаддзел міліцыі, забяспечыць прысутнасць урача”, – сказаў Павел Аляксандравіч.
Прадстаўнік ПМК-14 Мікалай Курылік, які быў ініцыятарам правядзення таварыскай сустрэчы патлумачыў “ГЧ”, што ён казаў П. Сідаровічу пра матч за некалькі дзён да яго правядзення. “Мы вырашылі парадаваць ганцаўчан, аматараў футбола, і самі паспрабавалі арганізаваць сустрэчу па футболе, запрасіўшы пінскіх футбалістаў.Начальнік ПМК-14 Віктар Карпач з разуменнем аднёсся і дапамог сродкамі, але я нават не дабіўся каму даслаць заяўку на правядзенне, ці то САШ №1, ці СДЮШАР, ніхто нічога не ведае, – сказаў М. Курылік. – Сорам, што ў Ганцавічах так запусцілі футбол, які некалі славіўся не толькі ў вобласці. Прыйшлося ў спешным парадку шукаць іншае поле, бо ўжо перад гасцямі было няёмка”.
Едучы дахаты з футбалістамі, абмяркоўвалі матч і стаўленне да футбола кіраўніцтва. А па прыёмніку якраз казалі пра развіццё футбола ў рэгіёнах. Пра тое, што кіраўніцтвам дзяржавы ставяцца ў 2011-2015 гадах задачы яшчэ больш надаваць увагі развіццю масавасці і папулярызацыі футбола. Пра тое, што адказнасць павінна быць ускладзена ў першую чаргу на чыноўнікаў ад спорту на месцах…
У Ганцавічах, відаць, свая праграма “развіцця футбола”. Хочаш гуляць у футбол – прыходзь на стадыён з касой, адмахаў дзялку, згроб сена ў стажок і гуляй. Размінка ўжо не патрэбная, некалькі ўкосаў і на карову сена можна нарыхтаваць. Будзе і папулярызацыя, і рэйтынг. Аж журналістаў газет і тэлебачання адбою не будзе! Ну, дзе вы яшчэ ў краіне знойдзеце такое, каб футбалісты перед матчам самі касілі стадыён? Да таго ж паралельна яшчэ і конкурс на лепшага касца можна праводзіць. Вось толькі, бяда, на стадыёне кратоў распладзілася, халера на іх, нарабілі гурбаў зямлі – косы будуць тупіцца…
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More