Ірына Дамарацкая, г. Ганцавічы
Усяго ў турніры прынялі ўдзел 35 спартсменаў з розных гарадоў Мінскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцей. Чатыры ўдзельнікі былі майстрамі спорту. Гульні праходзілі па швейцарцы ў дзевяць тураў. На абдумванне хадоў кожнаму з сапернікаў давалася па 20 хвілін. Усе ўдзельнікі змагаліся за званне пераможцы і за пападанне ў прызавую шасцёрку.
У першы дзень было праведзена шэсць тураў, а потым усіх удзельнікаў чакала таварыская вячэра. Да таго ж, мясцовыя артысты паказалі цудоўны канцэрт. Прыемна адзначыць і тое, што прыезджым была бясплатна прадастаўлена гасцініца.
На другі дзень гульні прадоўжыліся. З кожным турам лідары мяняліся. Як і заўсёды ў «швейцарцы», усё павінен быў рашыць дзявяты тур. Але на гэты раз ён нічога не вырашыў: трое ўдзельнікаў набралі па 13 ачкоў з 18 магчымых. Прыйшлося прыбегнуць к каэфіцыенту.
Лепшым ён аказаўся ў майстра спорту Аляксандра Барташа (Маладзечна), які і стаў пераможцам турніра. Другім стаў кандыдат у майстры спорту Аляксандр Аніська (Слонім). Трэцяе месца па-ранейшаму дасталася вядомаму ў Беларусі і самаму старэйшаму на гэтым турніры майстру спорту Вячаславу Палянскаму (Мінск). Усе прызёры атрымалі граматы, памятныя медалі і прызы.
На астатнія тры прызы прэтэндавалі чатыры ўдзельнікі, якія набралі па 12 ачкоў. Усе яны кандыдаты ў майстры спорту. Пагэтаму зноў прыйшлося звярнуцца да каэфіцыента. Ён вывеў на чацвёртае месца Канстанціна Белуша (Слонім), пятым быў Мікалай Рылка (Ганцавічы) і закрыў шасцёрку Мар`ян Пякарскі (Мінск).
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More