Categories: Спорт

Пераможцы раённай спартакіяды – работнікі адукацыі в. Малькавічы

“Вельмі задаволены, што мы перамаглі, бо ўсе ўдзельнікі каманды прыклалі для гэтага нямала намаганняў, – сказаў дырэктар Малькавіцкай СШ Аляксандр Лагвіновіч. – Мы спадзяваліся і чакалі, што абавязкова будзем у прызёрах, і верылі, што можам заняць першае месца”. 

У нядзелю праходзілі спаборніцтвы па валейболе, шашках, настольным тэнісе, дарцы і камбініраванай эстафеце. Раней у залік спартакіяды пайшлі ачкі, якія каманды устаноў адукацыі атрымалі за спаборніцтвы па лыжах і шахматах.

За 1-е месца камандзе з Малькавіч, якая атрымала 44 ачкі, начальнік РАА Сяргей Сарокаў і старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі Юрый Андрэйчык уручылі кубак, мяч і сертыфікат на 1 мільён рублёў на набыццё спартыўнага інвертара.

Па словах настаўніка фізкультуры і здароўя Малькавіцкай СШ Міхаіла Зайца, іх каманда перамагла, бо спартсмены ўдзельнічалі ва ўсіх без выключэння відах і рыхтаваліся да кожнага спаборніцтва. Міхаіл Іванавіч асабліва адзначыў уклад маладога работніка школы Алега Кандраценкі, які нядаўна працуе і прынёс нямала ачкоў камандзе.

Нямала старанняў прыклалі спартсмены ўсіх каманд. Не ва ўсіх камандах быў поўны камплект удзельнікаў, напрыклад, у эстафеце ад Круговіцкай СШ удзельнічаў толькі адзін мужчына – дырэктар школы Аляксандр Занька, а жанчынам прыйшлося бегаць за мужчын.

2-е агульнакаманднае месца (50 ачкоў) заваявала Дзяніскавіцкая яслі/сад сярэдняя школа. Ёй таксама ўручылі Кубак, мяч і сертыфікат на 900 тысяч рублёў. Дарэчы, каманда з Дзяніскавіч стала пераможцам ў адным з самых захапляльных і відовішчных спаборніцтваў – у валейболе.

3-е месца, з сумай 51,6 ачка, заняла СШ №3 г. Ганцавічы, якой таксама ўручылі падарункі і сертыфікат на 500 тысяч рублёў на спартыўнае абсталяванне.
Атрымалі дыпломы і памятныя падарункі пераможцы і ў асобных відах.

Валентина Пинчук

Recent Posts

Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…

1 день ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

1 день ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

5 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago