Categories: Спорт

Сярэбранай чэмпіёнкай стала ганцаўчанка

Усяго ў спартыўных спаборніцтвах выступілі 7 каманд – абласныя і зборная г. Мінска. У выніку барацьбы вылучыліся тры мацнейшыя каманды, якія і змагаліся за перамогу. “Сітуацыя склалася цікавая, – расказала Алёна. – Зборная Гродзеншчыны прайграла брэстчанам і выйграла ў магіляўчан, якія, у сваю чаргу, далі фору брэстчанам. У выніку зборная Брэстчыны ўступіла камандзе Магілёўскай вобласці толькі па суме ачкоў”.

Аднак Алёна задаволена вынікам: галоўныя ж перамогі яшчэ наперадзе! Пакуль жа дзяўчына на 4 гады заключыла кантракт з валейбольным клубам “Атлант” СДЮШАР г. Баранавічы, будзе працягваць трэніравацца і выступаць у зборнай вобласці. Алёна Нячаева з’яўляецца кандыдатам у Нацыянальную юнацкую зборную каманду.

За такія поспехі Алёна ўдзячна сваім спартыўным настаўнікам. Першым здольную дзяўчынку з СШ № 3 г. Ганцавічы заўважыў трэнер Ганцавіцкай СДЮШАР Міхаіл Комар. Разам з ганцавіцкай камандай дзяўчына не раз станавілася прызёрам чэмпіянату вобласці. Пасля інтэнсіўных трэніровак з Міхаілам Міхайлавічам Алёна трапіла ў валейбольны клуб “Атлант” г. Баранавічы, дзе займаецца ўжо 2 гады, да трэнера Барыса Букрэева.

“Менавіта Барыс Іванавіч і ўключыў мяне ў зборную вобласці, якая выступала на Рэспубліканскай алімпіядзе ў Брэсце”, – радуецца Алёна. Яна будуе планы на будучыню: так хочацца пабачыць свет!

Што ж, калі вельмі чагосьці хацець і настойліва ісці да мэты, жаданні абавязкова збудуцца.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

32 минуты ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

17 часов ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

18 часов ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

4 дня ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

5 дней ago

Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами

С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…

5 дней ago