
Пётр Гузаевский
Сустрэча адбылася на стадыёне ў Ляхавічах, дзе пустуючыя трыбунах часткова запоўнілі балельшчыкі з Ганцавіч. Асобнае месца з расцяжкамі «ФК «Ганцавічы» занялі каля 20 ганцавіцкіх фанатаў.
Іх падтрымка, безумоўна, сыграла вялікую ролю, не толькі стварыўшы антураж, але і аказаўшы псіхалагічны ціск на сапернікаў. Крычалкі (руск. речевки) ганцаўчан рэхам раскатваліся далёка за рамкі стадыёна, прыцягваючы ўвагу гараджан. Трэнеры ганцавіцкага клуба ўсё ж прыслухаліся да прапаноў балельшчыкаў, з якімі сустракаліся на мінулым тыдні ў кінатэатры “Маладосць», і на полі ў нашай камандзе было мясцовых 6-7 ігракоў і 4-5 з Баранавіч.
Гульня на дрэнна падрыхтаваным полі не парадавала шматлікімі галявымімомантамі. Адзіны гол у першым тайме, калі высакарослы нападаючы ФК “Ганцавічы” выскачыў і перайграў варатара сапернікаў, быў самым радасным момантам для нашай каманды і аматараў футбола. Галявых момантаў было значна больш, каб выйграць з большай перавагай. Неаднаразова на трыбунах абураліся. Калі да цэнтральнага арбітра прэтэнзій амаль не было, то бакавы суддзя, на думку і футбалістаў, і аматараў, судзіў несправядліва. У ролі бакавога суддзі быў прадстаўнік каманды AFC “TRICK” (Баранавічы) і пры вострых атаках раз за разам ускідваў сцяжок, сігналізіруючы становішча па-за гульнёй.
Неаб’ектыўнасць была настолькі відавочнай, што з трыбун даносіліся неадабральныя водгукі, а прадстаўнік каманды ФК “Ганцавічы” Міхаіл Ярашэвіч не стрымаўся і выбег да суддзі, каб выказаць прэтэнзіі. На судзейскую брыгаду ціск падзейнічаў, і нараканняў на судзейства стала менш.
На працягу матча госці востра контраатакавалі толькі ў першым тайме, але беспаспяхова. Другі тайм прайшоў на палове поля баранавіцкай каманды. Некалькі галявых момантаў каля варотаў AFC “TRICK” ганцавіцкія футбалісты рэалізаваць не змаглі. А баранавіцкія ўвогуле не стварылі ніводнага моманту, які б пагражаў нашаму варатару Антону Жукоўскаму. Фінальны свісток арбітра зафіксаваў перамогу з лікам 1:0 на карысць ганцаўчан.
Турнірная табліца. Усходняя зона
| М | Каманда | Г | В | Н | П | М | А |
| 1 | ФК “Іванава” | 1 | 1 | 0 | 0 | 11:2 | 3 |
| 2 | РФСК “Здароўе-Граніт” (Лунінецкі раён) | 1 | 1 | 0 | 0 | 6:0 | 3 |
| 3 | ФК “Ганцавічы” | 1 | 1 | 0 | 0 | 1:0 | 3 |
| 4 | ФК “Альшаны” (Столінскі раён) | 0 | 0 | 0 | 0 | 0:0 | 0 |
| 5 | AFC “TRICK” (Баранавічы) | 1 | 0 | 0 | 1 | 0:1 | 0 |
| 6 | ЛФК “ПРАЙД” (Іванава) | 1 | 0 | 0 | 1 | 0:6 | 0 |
| 7 | ФК “Жамчужны” (Баранавіцкі раён) | 1 | 0 | 0 | 1 | 2:11 | 0 |
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More