
Виталий Герасименя
Падобныя сустрэчы праводзяцца ўжо трэці год запар. На гэты раз футбалісты падзяліліся на дзве каманды па сем ігракоў у кожнай, адна з якіх гуляла ў белых футболках, другая ў сініх. Сама гульня складалася з двух таймаў па трыццаць хвілін адпаведна. Пачатак сустрэчы выдаўся даволі сумбурным. Было відаць, што асобныя футбалісты даўно не выходзілі на поле і ім патрэбен пэўны час, каб успомніць гульнёвыя навыкі.
Бліжэй да сярэдзіны першай паловы гульні каля абодвух варот пачалі ўзнікаць галявыя моманты, але мяч вельмі часта ляцеў куды заўгодна, толькі не ў створ. Лік у сустрэчы адкрыў прадстаўнік каманды “сініх” Аляксандр Заяц, якому пашанцавала з трапным ударам. Аднак ужо бліжэй да перапынку “белыя” не дазволілі свайму саперніку надоўга захапіць галявое лідэрства і зраўнялі лік. Гол на свой рахунак запісаў Сяргей Гайцюкевіч.
Ужо на пачатку другога тайма ўсё тыя ж “белыя” намаганнямі Дзмітрыя Гайцюкевіча не толькі выйшлі наперад, але і павялічылі сваю перавагу да двух галоў. Вымушаныя адыгрывацца “сінія” вялікімі сіламі перайшлі ў наступленне, аднак непрабіўнай сцяною ў варотах стаяў галкіпер “белых” Анатоль Гурман. Аднак і ён не змог адбіць трапны ўдар пяткаю Ігара Мухі.
Паменшыўшы адрыў у ліку, “сінія” яшчэ з большай сілай перайшлі на палову поля саперніка, пры гэтым самі прапусцілі некалькі вострых контратак. Канчатковы лік у сустрэчы 3:2 на карысць “белых”.
Пасля гульні былі вызначаны лепшыя ігракі ў асобных намінацыях, якія атрымалі прызы ад газеты “Ганцавіцкі час”. Лепшым нападаючым прызнаны Эдуард Пакумейка, сярод абаронцаў ігракі вызначылі Ігара Муху, лепшым паўабаронцам стаў Андрэй Муха, лепшым галкіперам – Анатоль Гурман, а прыз сімпатый гледачоў дастаўся Сяргею Гайцюкевічу. Каманда-пераможца таксама атрымала прыз.
Футбалісты далі абяцанне абавязкова сабрацца на чарговы матч у наступным годзе.
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…
This website uses cookies.
Read More