
Петр Гузаевский
На працягу двух дзён юнакі 1997-1999 гадоў нараджэння з гімназіі, САШ №1, САШ №2, САШ №3, Агарэвіцкай, Хатыніцкай і Люсінскай сярэдніх школ змагаліся за права стаць пераможцам. І было гэта досыць няпроста. Асабліва тым камандам, якія гулялі на цэнтральным гарадскім стадыёне, бо ў першы дзень юныя футбалісты іншы раз шукалі мяч, які хаваўся ў траве. Праўда, на фіналы, якія прайшлі на наступны дзень, касілку ў Ганцавічах арганізатары ўсё ж знайшлі.
З дзвюх груп у фіналы выйшлі тры каманды з навучальных устаноў горада і адна вясковая – з Люсіна. Але вясковыя хлопчыкі не разгубіліся і гаспадарылі на полі. У матчы за першае месца з камандай САШ №1 люсінцы прымусілі варатара сапернікаў падчас сустрэчы пяць разоў даставаць мяч з сеткі варот. Гарадскім хлопчыкам удалося толькі тройчы прарваць абарону і атрымаць асалоду ад забітых галоў.
Атрымаўшы перамогу з лікам 5:3, люсінская каманда ўпісала сваю перамогу ў гісторыю 2011 года.
Аддзел райвыканкама фізкультуры, спорту і турызму БРСМ уручыў Кубак пераможцам і лепшым ігракам каман-фіналістаў. У САШ №1 лепшым іграком прызнананы Андрэй Іванісеня, а ў люсінскай камандзе – Аляксандр Занька.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More