
Мікалай Піскун лічыў, што лепей марнаваць свой рабочы час і аддаваць усе сілы на ўслужэнне кіраўніцтву, чым на выкананне непасрэдных абавязкаў. Што можа даць сціпламу працаўніку планава-эканамічны аддзел? Ды нічога!
А дырэктар заўжды заўважыць, аддзячыць і, можа, нават узнагародзіць, калі быць паблізу. І такога погляду ён прытрымліваўся на працягу сваёй службовай кар’еры.
Аднак неўзабаве дырэктарскае крэсла захісталася. Гэта адбылося тады, калі ўсе планавыя паказчыкі неспадзявана пасунуліся ўніз. Прадпрыемства запаланілі розныя камісіі, правяраючыя, нават з міністэрстваў натоўпамі адны за другімі ездзілі кантралёры.
Вось і занепакоіла Мікалая Піскуна дылема: як у гэтым выпадку паводзіць сябе? “Галоўнае – даведацца: застанецца наш дырэктар на сваім месцы ці не? Ці гаварыць без хітрыкаў пра дырэктарскія хібы, “здольнасці”, учынкі. Ці, можа, наогул, маўчаць?”, – непакоіўся ён і вырашыў круціцца бы вужака, але ні слова лішняга не вымавіць.
Праз некалькі дзён пасля прыбыцця сталічных чыноўнікаў яго паклікалі да старшыні камісіі. Той ветліва запрасіў Мікалая Піскуна прысесці і задаў першае пытанне:
– Ну што вы нам зможаце паведаміць пра эканамічнае становішча на прадпрыемстве, аб узнікшых цяжкасцях з выкананнем плана?
– Адпаведна з планам, – ледзь выцэжваў словы Піскун, – магу сказаць, што план у цэлым і ўвогуле выконваецца.
– А ў дэталях?
– І ў дэталях ён таксама – таго…
– Выконваецца?
– Калі хочаце, то так.
– Справа не ў тым, таварыш Піскун, што я хачу. Вы мне скажыце, як яно ёсць на справе? Па якіх раздзелах план у вас не выконваецца?
– А хіба ёсць такія раздзелы?
– А вы што, не ведаеце?
– Зразумела, увогуле і, прынамсі, ведаю шмат…
– Вось і скажыце нам…
– Ну, гэта цяжка так адразу…
– Так, добра. А лічбы у вас ёсць, спадзяюся?
– Лічбы ёсць. Куды ж ім дзецца. Лічбы, яны заўжды з намі.
– А вы памятаеце іх хоць у агульных рысах?
– Што менавіта?
– Ды лічбы ж!
– Гэта нашага плана лічбы?
– Ну, так. А то якія ж.
– Ці мала якія бываюць лічбы…
– Мне патрэбны за бягучы год. Вы іх памятаеце, таварыш Піскун?
– Уявіце, не вельмі. Столькі, ведаеце, уражанняў, розных цыркуляраў, гэтых… ведамасцей… бланкаў – проста галава пухне…
– Дапусцім гэтак. Ну а ўражанні ў вас якія? Ці ўсё добра ў вашай канторы?
– Гэта ў якім сэнсе?
– Мы праводзім абследаванне работы вашага прадпрыемства. Вось вы і дапамажыце нам. Раскажыце, ці добра працуе ваш дырэктар? Ці на месцы ён?
Пры гэтых словах у Піскуна прамільгнула: “Вось як ставіцца пытанне – на месцы ці ён? І што гаварыць? Можа, таго-сяго адкрыць пра яго? Ой, не ведаю!”
І ён прамовіў:
– Пытанне складанае. Калі хочаце ведаць, не нашага розуму справа.
– Гэта чаму?
– А як жа? Наш дырэктар назначаны міністэрствам, узгоднены з рознымі сур’ёзнымі органамі. Значыцца, заслужыў?.. Увайшоў у наменклатуру. Дык значыцца, ён мае талент кіраўніка! Так жа? –
Піскун глядзеў у вочы правяраючыму, як сабака, быццам чакаючы ад яго ласкавага слова.
– Безумоўна, ён мае добрыя задаткі. А як у вас справы?
– Гэта ў якім сэнсе?
– Дык у планава-эканамічным аддзеле? Вы разбіраецеся, хоць крыху, у рабоце прадпрыемства?
– Злітуйцеся! Толькі гэтым і займаюся! Хутка дваццаць пяць гадоў міне, як працую на гэтай пасадзе.
– Штосьці не кідаецца ў вочы. Ну, расказвайце ўжо, – Піскун убачыў, што правяраючы ўжо злуецца, але вырашыў яшчэ трымацца.
– Расказваць? А пра што менавіта?
– Пра што хочаце.
– Ах, гэтак? Зараз… ну дык… вось. Наш планава-эканамічны аддзел… па штаце мае дванаццаць адзінак. Па смеце канторы на нас прыходзіцца 75 мільёнаў рублёў у месяц заработнай платы, што складае дзве цэлых шэсць дзясятых працэнта канторы, з затратамі на паштовыя, канцылярскія, камандзіровачныя…
– Не тое, таварыш Піскун, расказвайце пра паказчыкі вытворчасці..
– Хіба?
– Ну вось скажыце, ці эфектыўна працуе кантора і само прадпрыемства?
– Ну, як вам сказаць…
– Значыцца, усё-такі недахопы ёсць. Гэтак?
– Безумоўна! А дзе іх няма?!
– Ну вось бачыце. А вы нам дапаможаце выкрыць гэтыя недахопы?
– Дык гэта мой прамы абавязак.
– Я вас слухаю.
– Га?
– Гаварыце!
– Аб чым?
– Пра недахопы ж, канешне!
– А пра якія гаварыць?
– Пра ўсе недахопы па пунктах кажыце!
– А яны ёсць? – амаль шэптам спытаў Піскун.
– Дык вы самі сказалі.
– Калі? – з выглядам збянтэжанага прамовіў Піскун.
– Цьфу!
– Менавіта так! Я заўсёды гэта самае і гаварыў пра нашы недахопы…
Калі праз дзевяноста тры хвіліны Піскун пакідаў кабінет, старшыня камісіі перасеў са стула на дыван, дзе ён выціраў змакрэлыя лоб і шыю, паўтараючы: “Ну і ну… Што гэта такое, га? Ну і тып, не дзіва, што такі вужака так доўга тут працуе!”
А Мікалай Піскун выйшаў з кабінета, усміхнуўся і падумаў: “Ну што, з’еў? Не на такога напаў!”
На пытанні калег па аддзелу ён весела адказваў: “Паўтары гадзіны абмяркоўвалі становішча на прадпрыемстве. Што мог, раскрыў. Старшыня камісіі мне дзякаваў, руку ціскаў. Каб не вы, гаворыць, прама не ведаю, як бы мы тут разабраліся!..”
Таму для ўсіх было поўнай нечаканасцю, і асабліва для самога Мікалая Піскуна, калі на наступны дзень на дошцы аб’яў вісела рашэнне камісіі: “Кіраўніка планава-эканамічнага аддзела М.А.Піскуна звольніць з работы па прычыне неадпаведнасці займаемай пасады”.
Зволены Піскун сумна разважаў аб тым, што ж ён сказаў не тое і чаму склалася, што ён так стараўся дзеля свайго дырэктара, а застаўся ў вялікім пройгрышы, пазбаўлены такой цудоўнай працы…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…
Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…
Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…
Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…
Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…
This website uses cookies.
Read More