
Святая прастата
Куток, дзе мне давялося нарадзіцца, апеў у сваіх творах сам Якуб Колас, які некаторы час тут жыў і працаваў. Таму да вёскі Люсіна ў мяне адносіны асаблівыя. Ды яшчэ таму, што людзі тут жывуць самабытныя — простыя і шчырыя, з гадамі не губляюць умення здзіўляцца.
Вось і новая знаёмая, Марыя Андрэеўна, у свае без малога семдзесят пяць, глядзіць на свет па-дзіцячы адкрытымі вачыма, не перастае закідваць пытаннямі аб журналісцкай справе, аб тым, што ў свеце дзеецца. Фатаграфую субяседніцу на лічбавы фотаапарат, выводжу здымак на экран і паказваю:
— Паглядзіце, ці падабаецеся сабе?..
Марыя Андрэеўна глядзіць на сваю выяву, згаджаецца, што фотаздымак атрымаўся нядрэнны, а потым раптам пляскае ў далоні:
— І божачкі! А як жа вы сюды яго закінулі і як адсюль дастанеце?!.
“Бясцэнны” падарунак
Вяселле падыходзіла да свайго, як кажуць, апафеозу. Вось ужо вядучы сцішыў падвыпіўшых гасцей моцным выгукам: “Гуляць дык гуляць, а як прыйдзе час дарыць, дык няхай яно згарыць! І ўсё ж па традыцыі надышоў час гасцям патрэсці кішэні…”.
Суседка за сталом, маладая спакойная жанчына, дастала з кішэні мужа падрыхтаваную паштоўку, раскрыла яе і, нібы вінуючыся, патлумачыла:
— Мы вырашылі не ў канверце грошы дарыць, а ў паштоўцы: і прыгажэй — вось і вершык напісалі, і больш шчыра. А то нам, калі мы бралі шлюб, падарылі канверт. Без подпісаў, без марак і… без грошай. Як пазней даведаліся, такія падарункі ў нашым раёне і іншыя маладажоны атрымлівалі.
У палоне д’ябла
У адной з паездак збіраю гістарычныя звесткі аб мясцовасці. Дапамагае мне Антон Іванавіч. Яму, як і многім іншым пенсіянерам, не хапае зносін з людзьмі, таму ён словаахотліва расказвае пра ўсё, чым багата памяць, і час ад часу адхіляецца ад тэмы гаворкі. Духоўная тэматыка — “канёк” самазванага філосафа. Згадваючы аднаго са знаёмых служыцеляў царквы, ён робіць асабістыя высновы:
— Бацюшка — ён той самы артыст. Мо ці сам верыць у Бога, але ж моліцца, ды гэтак, здаецца, шчыра і акуратна. А каб яшчэ не піў зусім, эх, і харошы быў бы бацюшка! Але да яго, бачыце, чорт ці д’ябал падлез і ім моцна валодае. Хаця ён сваю ролю добра ведае…
Ці то фуражка вочы засціць?
Настаўніца прыязна адказала на прывітанне маладога чалавека, на яго спагадлівыя пытанні пра жыццё-быццё і цёплым позіркам паглядзела яму ўслед.
— Мой былы вучань, — патлумачыла. — Зорак з неба не хапаў, ды і хуліганістым рос, цяжка з ім прыходзілася. А цяпер вось пры сустрэчах заўсёды спыніцца, павітаецца, пра здароўе распытае. Твар настаўніцы раптам пасур’ёзнеў:
— А на днях сустрэла іншага былога выхаванца: вучыўся амаль выдатна і такім уважлівым, ветлівым быў. А пасля таго, як школу скончыў ды форму міліцэйскую апрануў, побач праходзіць і паверх галавы глядзіць, як кажуць, ва ўпор не бачыць. Пэўна, фуражка вочы засціць?..
Згубілася…
Любоў да музыкі перадалася Алене ад дзеда і пра-дзеда: у свой час яны славіліся як знатныя мясцовыя гарманісты. Падрасла дзяўчына, сама навучылася выцягваць з мяхоў дзівоснага інструмента цудадзейныя гукі. Іншы раз так зачароўвалася імі, што пераставала заўважаць усё навокал.
— Аднойчы вярталіся мы з сябрамі дамоў са свята, што праходзіла ў суседняй вёсцы, — думкі Алены выхапілі з памяці шчаслівыя імгненні маладосці і адлюстравалі іх у характэрных зморшчынках вакол вачэй. — Конік плаўна цягнуў воз па заснежанай дарозе. Сябры, крыху разгарачаныя добрым выступленнем перад суседзямі і чаркай на пасашок, то спявалі, то жартавалі-рагаталі. Я ўзяла ў рукі гармонік, закрыла вочы і — на нейкі час забылася пра ўсё на свеце. Апамяталася, калі адчула, што пальцы сталі непаслухмянымі. Божачкі, я ж у снезе сяджу! А вазок далё-ёка наперадзе… Сябры вярталіся па Алену ледзь не з самай вёскі: сярод агульнага вяселля раптам нехта заўважыў — штосьці гармоніка не чуваць…
(У этычных мэтах імёны герояў зменены).
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More