Як Валодзю чэк ледзь да турмы не давёў

Прадпрымальніцкая жылка ў Валодзі была заўсёды, і ён не ленаваўся шнырыць не толькі па сваёй мясцовасці, але і нават па суседнім раёне. На продажы металалому стаў нядрэнна зарабляць. Але ж яму хацелася ўсё больш грошай. Але, як вядома, сквапнасць да дабра не даводзіць…

Пачаў хлопец цягаць жалязякі не толькі тыя, якія проста валяліся на сметніках, на полі і ў лесе, але браў і тое, “што дрэнна ляжала” на гаспадарскіх падворках, тэрыторыях калгасаў і прадпрыемстваў. І было гэта, вядома, не заўсёды законна.

Прыкмеціў Валодзя ў адной з вёсак Пінскага раёна на падворку гару металалому: машына стаяла разабраная, і розных важкіх жалязяк там хапала. Загарэліся вочы ў Валодзі, лічбачкі ў вачах, быццам на цыферблаце калькулятара, замільгацелі… Не адзін мільён тут падняць можна.

Прыехаў ён ноччу да кучы з металаломам і пачаў грузіць яго ў сваё аўто. Стараецца, спяшаецца, змакрэў увесь ад напругі і страху. Вядома ж, не сваё бярэ. І тут неспадзяванка здарылася… Ці то ад страху, ці можа, нешта не тое з’еў і страўнік не вытрымаў – захацелася яму адысці па сваёй патрэбе “ў кусцікі”. Ды так прыперла, што цярпець не мог.

Прысеў, зрабіў сваю справу. Ды толькі не знайшлося ў яго нічога падобнага да туалетнай паперы. Пашукаў па кішэнях, знайшоў толькі вузенькую паперку, якой і скарыстаўся. Задаволены Валодзя дагрузіў рэшткі і праз гадзіну адпачываў дома ў ложку.

Раніцаў прачнуўся і ўбачыў на надворку міліцыянераў.

Хлопцы пры пагонах самі расказалі, дзе ён быў, што ўкраў і сказалі збірацца і праехаць у райаддзел. “Як так? Ніхто ж не бачыў?” – губляўся у здагадках бізнесмен-металіст. Потым было расследаванне і суд, дзе галоўным доказам быў касавы чэк аб аплаце паслуг мабільнай сувязі, які скарыстаў ў кусціках Валодзя.

Як там работнікі ўнутраных органаў і суддзя вывучалі доказ і разглядалі прозвішча, адрас і нумар тэлефона на “выкарыстаным” чэку, застаецца толькі здагадвацца, але віну хлопца даказалі і далі штраф.

Ведаў бы, што так здарыцца – рулон паперы з сабою вазіў бы”, – сказаў гора-бізнесмен.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

36 минут ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

17 часов ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

18 часов ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

4 дня ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

5 дней ago

Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами

С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…

5 дней ago