Свежына па-магілёўску

Селі мы ў выхадны дзень на цягнік і паехалі ў напрамку Клімавічаў. Праз гадзіну выйшлі на невялічкай станцыі і, дачакаўшыся маршрутнага аўтобуса, паехалі ў бок расійскай мяжы. Калі мы дабраліся на месца, было ўжо цёмна, і мы, павячэраўшы, адразу ж заснулі. Калі мы прачнуліся ўранку, то спачатку пайшлі разведаць абстаноўку ў сяле, бо нас перш за ўсё цікавілі вясковы клуб і мясцовыя дзяўчаты (быў жа выхадны дзень!), але атрымаўся аблом… Як аказалася, у той невялікай вёсачцы жылых дамоў было не больш за 15, яшчэ стаяла столькі ж кінутых хат, і не было ніякіх клуба, магазіна і пошты. Было праўда, некалькі “дзяўчат”, якія, ўбачыўшы незнаёмых ім хлопцаў, пацікавіліся, хто мы і да каго завіталі. Праўда, гэтым дзяўчатам было гадоў па 70, а мо і болей. Маладых мужчын зусім у вёсцы не было, толькі некалькі дзядуль дажывалі свой век. Парсюка закалоць у вёсцы не было каму.

І пачалі мы вырашаць, хто ж будзе бабулінага дзюдзіка “мачыць”. З чатырох нас не было ніводнага жадаючага. Бабуля прынесла нам для смеласці бутэльку гарэлкі, якую мы даволі хутка апрыходавалі. Але і пасля допінга пырнуць нажом пад рэбры свінню ніхто не адважваўся. І тут сябра наш, Сяргей, апамятаўся: “Стрэльба ж ёсць, ад дзеда засталася!” Выпіўшы яшчэ па чарцы, застрэліць свінню захацелі ўжо ўсе. Прыйшлося запалкі (жэрабя) цягнуць . Вывелі парася на двор і пачалі “расстрэл”, але ці то патроны былі халастыя, ці то порах адсырэў, але стрэліла наша ружжо толькі з сёмага разу. Паваліўся наш дзюдзя адразу ж, а мы пайшлі памянуць «нябожчыцу».

Калі праз гадзіну мы выйшлі на двор, каб прыбраць сала-мяса, то ўбачылі нашу дзюдзю, якая стаяла ля парога, глядзела на нас і нешта рохкала. Убачыўшы яе, мой сябра схапіў стрэльбу і двума дакладнымі стрэламі ўгаманіў “непакорнае парася”. Пасля гэтага ён шаснуў чарку і сказаў, што трэба ісці па прасла (кавалак плоту), на якім мы збіраліся разбіраць дзюдзьку. Калі мы падышлі да таго месца, дзе першы раз стралялі свінчо, і сабраліся браць прасла, то ўбачылі, што наша парася зноў тут ляжыць! Ці гэта ў вачах дваіцца, ці яно забягае ўперад перад намі і кладзецца, ці мо полтэргейст які? Пакуль мы стаялі і абмяркоўвалі, што выйшла аказія, на нас перла, нібыта танк, бабуля, размахваючы качаргой. Як аказалася, замачылі мы дзве свінкі замест адной. Мы кінуліся наўцёкі – хто праз веснічкі, хто цераз плот – і панесліся па дарозе.

Сабраўшыся разам і перавёўшы дух, мы пачалі раіцца, што рабіць далей, бо падстаўляць горб пад качаргу ніхто не хацеў. Але ж і кінуць так нельга было, бо Сяргею будзе капут, калі бабка Наста бацькам яго раскажа. Кідаць жэрабя не сталі, адправілі да бабулі Сяргея, мяркуючы, што роднага ўнука яна калечыць не будзе.

Прывалаклі мы за ногі другую свінню і паклалі побач з першай. Зразумелі: каб усю свініну ўладкаваць, прыйдзецца шчыраваць да самай ночы. Бабуля цэлы дзень хадзіла і галасіла, наракаючы, якія мы доўбні і якой бяды нарабілі… Але да вечара адышла ад крыўды, пасмажыла свежыны, наліла пляшку і сказала: “Ну, свінчукоў яшчэ выгадую, як Бог здароўя дасць. Але як раскажу пра такую свежыну на маім дварэ, то заўтра ўсе ўнукі і дзеці з’едуцца, каб праведаць”.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

1 неделя ago

Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск

Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…

2 недели ago

Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах

Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…

1 месяц ago

Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье

Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…

1 месяц ago

Как быстро и легко остановить понос народными средствами!

Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…

1 месяц ago

Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз

Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…

2 месяца ago