
Комбайн "Нива". Фото: Виталий Герасименя
Прыехала аднойчы камісія праверыць работу калгаса. Была гарачая пара, якраз ішла ўборка ўраджаю. Праверылі паперы і выявілі, што не ўся тэхніка працуе. Як аказалася, у такі гарачы час, калі кожная хвілінка на ўліку і надвор’е спрыяе ўборцы, два камбайны знаходзяцца на рамонце. Правяраючыя даволі доўга і красамоўна прапясочвалі кіраўніка калгаса, даючы ацэнку наладжанай ім працы. А адзін такі прынцыповы правяраючы трапіўся, што ні на прыроду не захацеў паехаць паласавацца шашлыком і рыбай у жароўні, ні ў лазню, дзе настоечку на травах гаючую налівалі – на сваім стаяў: паказвай яму камбайны, што рамантуюцца, і ўсё тут!
Адзін камбайн стаяў на калодках, і яго ўжо пачалі на запчасткі разбіраць. Але неяк выкруціўся старшыня: сказаў, што дэталі заказалі і праз дзень прывязуць. А другі камбайн не даехаў да поля з зернявымі і прабіў кола, таму вось-вось ужо павінен у поле выйсці.
Паабедаць стравамі, якімі камбайнераў кормяць, старшыня правяраючых-такі ўгаварыў. Праўда, да гэтых страў і каўбаска з дзічыны на стале з’явілася, і для апетыту – гарэлачкі халодненькая пляшка. А падначаленым кіраўнік загадаў, каб кола, пакуль праверка прыедзе, заклеілі і ў поле выйшлі.
Камбайнеры кола знялі і разабралі, камеру з кола інжынер на машыне сам павёз клеіць на машынны двор. Час ішоў, механізатары, якія засталіся каля камбайна, таксама турбаваліся і, каб супакоіць нервы, вырашылі і самі крышку “ўкалоцца”. На спякоце ж ніхто не пазнае, дый, можа, у поле ўжо выедуць, пакуль тая праверка прыедзе, меркавалі камбайнеры.
Шаснуўшы бутэльку на дваіх, схаваліся ў цень пад камбайн, які стаяў на трох колах. Тэмпература на дварэ была пад 30 градусаў, таму мужчын хутка размарыла. Толькі хлопцы добра прыдрамалі, а тут гул УАЗіка… Прачнуліся і бачаць – прэцца гэтая праверка, каб на яе ліха… Хлопцы ж, ускочыўшы і ўбачыўшы аўто са старшынёй калгаса і кіраўніцтвам раёна, адчулі бяду і пачалі шукаць шляхі да выратавання. Памочнік камбайнера, нібы заяц ад паляўнічага, сігануў цераз канаву і панёсся па збожжавым полі. Камбайнер, нягледзячы на тое, што быў ужо немалады, жвава скокнуў у кабіну камбайна, завёў яго і даў па газах… Чыкіляючы на трох колах, камбайн пачаў жаць збожжа. Але праехаўшы метраў з дваццаць, ён спыніўся.
Старшыня калгаса пачырванеў і не мог прамовіць слова… А той самы злы правяраючы зарагатаў і толькі пажартаваў: “Бач, як стараюцца твае работнікі: каб не траціць часу, адзін зайцоў адганяе, каб у жатку не трапілі, а другі і на трох калёсах малаціць можа”.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More