
Людзі пачалі сеяць большыя ніўкі і самі пяклі хлеб, садзілі вялікія агароды, трымалі па некалькі кароў і свіней, дзясяткі курэй – усё гэта для таго, каб забяспечыць сябе ежай. Мужчынам стала значна цяжэй жыць, бо трэба было падыміць цыгарэткай і ляснуць шкляначкі тры-чатыры гарэлачкі хоць раз на тыдзень – а дзе ўзяць? – крамы ж пустыя. І вось пачалі вырошчваць на сваіх агародах тытунь і гнаць гарэлачку для сваіх патрэб.
Малыя ж дзеці заўсёды ўсім цікавяцца і хочуць усё паспытаць. Гоніць гаспадыня, напрыклад, Ганна, гарэлачку, а ля ног круціцца маленькі сынок-падшыванец Юрык і кожныя пяць хвілін рэмжа: “Мамка, дай пакаштаваць, ну дай пакаштаваць…” А маці яго адганяе ўбок і дае па патыліцы: «не блытайся, маўляў, між нагамі, алканаўт малы, у бацьку ўвесь пайшоў”. Сама падкідае далей у парнічок дровы ды слоікі падстаўляе, а тут яе суседка Матрона кліча: “Ганна, ідзі сюды, спытаць нешта трэба!” Пакуль хадзіла наша Ганна да суседкі, пакуль гаманіла з ёю, Юрык наш улез у шкоду…. Сядзіць у варыўні ля самагоннага апарата, заціснуўшы балён з гарэлкай між ног, мачае туды палец, а потым аблізвае яго. Ганна, убачыўшы гэта, аж узвілася: “Ах ты, алканаўт, ах ты, падшыванец!” – і натаўкла яму-такі добра шыю. Юрась жа наш, хлапец гадкоў 5–7, ад гэтай крыўды падхапіўся і, віхляючыся з боку ў бок, пабег па дарозе ў слязах, выкрыкваючы сваю крыўду на ўвесь голас: “…Скнара, гарэлкі ёй шкада даць сыночку свайму паспытаць, а як ёй самой з татам дык можна?” Галасіў хлапчук на ўсё сяло. У гэты час праязджаў на веласіпедзе “добры дзядзька” – участковы Мітрафан. Бачыць, хлопчык у істэрыцы, да таго ж нешта пра гарэлку лапоча. Ён спыніўся і завёў з ім гутарку. “Як цябе завуць?” – “Юрась”, – плача хлопчык. “А чаму ты плачаш?”– “Мамка набіла”, – кажа Юрась. “А за што?” – “Гарэлкі паспытаў”. – “Гарэлкі?! – перапытаў Мітрафан, і ажно вочы загарэліся ў яго, – Ану паказвай, дзе твая матуля, пойдзем разбірацца”. І павёў наш Юрась добрага дзядзьку на разборку з матуляй. Заходзяць яны ў варыўню, а там Ганна завіхаецца ля парніка і балёнамі грыміць. “Што ж вы, грамадзянка, дзіця пакрыўдзілі, ды яшчэ і закон парушаеце? – пытаецца Мітрафан, – Пратакольчык будзе!”
У выніку брагу вылілі, самагон канфіскавалі, а Ганне выпісалі штраф. Жанчына потым доўга яшчэ хадзіла і бубнела: “Вось нягоднік, родную мамку здаў, а паспрабуй надаваць ніжэй майкі, зноў здасць гэты “Марозаў”. З таго часу і прыліпла да хлопца мянушка Юрык “Марозаў”, з якой ён і жыве ўжо гадоў дваццаць.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября 2026 здесь пройдёт…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More