Слонім патрабуе перамен
Народны сход, мэта якога – патрабаванне эканамічных рэформаў, адбудзецца ў Слоніме 19 сакавіка 2017 года на плошчы Леніна. Аб гэтым сказана у заяве Слонімскай кааліцыі дэмакратычных сілаў.
«За 20 год у Слоніме не пабудавалі ніводнага новага прадпрыемства. Затое пабудавалі пракуратуру, міліцыю, суд, біржу працы, крамы», — нагадалі аўтары заявы.
Па іх словах, «работы няма, заробкі малыя, а цэны стала растуць, пры гэтым улады ўводзяць усё новыя і новыя падаткі».
Прадстаўнікі слонімскай дэмакратычнай кааліцыі прапануюць сабрацца як і за якія сродкі жыць у Слоніме далей.
«Мы спадзяешся, што на сход прыйдзе шмат слонімцаў. Бо эканамічная сітуацыя увесь час пагаршаецца, з працай праблема, заробкі невялікія, кошты ўвесь час растуць, людзі не ведаюць як далей выжываць. А тут яшчэ гэты абсурдны дэкрэт увялі пра „дармаедаў“», — сказаў прадстаўнік арганізатараў.
Па ягоных словах, апошнім часам усё больш слонімцаў пытаецца, калі будзе акцыя ў Слоніме.
«Усім ужо надакучыла слухаць хлусню ад уладаў, людзі хочуць выказаць сваё стаўленне да таго, што адбываецца ў краіне. Таму ў нядзелю, 19 сакавіка, кожны жадаючы атрымае такую магчымасць», — заключыў прадстаўнік кааліцыі дэмсілаў Слоніма.
Новости
- 16:10 Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам