Жудасная трагедыя ў Расіі: Патануў прагулачны цеплаход. Лёс больш за 100 чалавек невядомы
У нядзелю ў Куйбышаўскім вадасховішчы ў Татарстане патануў прагулачны цеплаход «Булгарыя». На ім было 188 чалавек, у тым ліку каля 30 дзяцей. Выратаваць удалося, паводле розных звестак, ад 76 да 78 чалавек.
Параход наклонился и резко пошел на дно
Улады пацвердзілі гібель пакуль толькі адной жанчыны. Двое турыстаў змаглі самі дабрацца да берага.
Як перадае дзяржаўны тэлеканал «Расія», цеплаход, магчыма, быў перагружаны. Першапачаткова судна было разлічана на 140 пасажыраў, аднак білетаў на рачную прагулку 10 ліпеня было прададзена значна больш.
Па словах аднаго з відавочцаў аварыі, днём у гэтым месцы Волгі бушавала навальніца.
Адзін з тых, хто выжыў, распавёў, што цеплаход раптам нахіліўся на правы борт і вельмі хутка пайшоў на дно.
«Ніхто нічога не зразумеў».
Як паведаміў сайт МНС Татарстана вечарам у нядзелю, на борце цеплахода былі 150 турыстаў, 22 члены экіпажа, 12 работнікаў рэстарана і 4 аніматары.
Паводле апошніх звестак, (інфармацыя МНС Татарстана, выратавана 85 чалавек, прызнана гібель аднаго чалавека, лёс 102 невядомы.
Адзін з выратаваных пасажыраў заявіў журналістам, што падчас трагедыі загінула шмат дзяцей. Па яго словах,
літаральна за некалькі хвілін да трагедыі ў дзіцячы пакой на другой палубе на карме сабралі дзяцей, каля 30 чалавек, каб пагуляць.
«Баюся, што многія з іх загінулі», — сказаў ён «Інтэрфаксу».
Паводле яго слоў, асноўная прычына трагедыі — тое, што цеплаход быў вельмі стары.
«У нейкі момант ён заваліўся на правы бок, перакуліўся і літаральна за тры хвіліны пайшоў на дно. У гэты час была навальніца і моцны дождж. Загінулых вельмі шмат», — сказаў пасажыр. У яго самога патанулі жонка і ўнук.
Выратавальная аперацыя будзе працягвацца і ноччу.
Новости
- 12:32 Костюковичи приняли эстафету Дня беларусской письменности в 2026 году
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт
Из рубрики
Почему страны Скандинавии в разы богаче Беларуси
В Беларуси часто говорят о «социально ориентированном государстве» и экономических успехах. Но социализма в в стране пока нет, его так и не построили со времен СССР. Но можно сравнить со странами Северной Европы – Норвегией, Швецией, Данией и Исландией. Там о чудесах не рассказывают. Но почему-то именно они годами остаются среди самых богатых стран мира.
Литва подала на Беларусь в Международный суд ООН
Литва подала международный иск против Беларуси и выдвинула обвинения за создание искусственного миграционного давления на ЕС. Такой инцидент произошел впервые в истории, когда конфликт соседних страны Балтии и Беларуси перешёл в юридическую плоскость на уровне ООН.