У маладзечанскай школе №14 для бацькоў зрабілі ўваход на ранішнікі платны

Праўда, каштаваць квіток на тое, каб паглядзець на сваё дзіця ў касцюме зайчыка ці сняжынкі  будзе рубель дваццаць капеек, але многіх бацькоў абурыў сам факт. 

У маладзечанскай школе №14 для бацькоў зрабілі ўваход на ранішнікі платны
Фото: dpchas.com.ua

Пракаментаваць сітуацыю мы папрасілі дырэктара сярэдняй школы № 14 Каліну Капуцкую:

– Нічога страшнага і жудаснага я ў гэтым не бачу, – кажа дырэктарка, – ранішнікі ў школах платныя даўно. 

Кожная школа мае права аказваць платныя адукацыйныя паслугі.

Паказ канцэрта – гэта таксама выхаваўчая праца калектыва нашых педагогаў. Таму і ўстанавілі сімвалічны кошт рубель і дваццаць капеек.

Каліна Віктараўна кажа, што адпаведны прэйскурант на паслугі школа атымала ў аддзеле адукацыі Маладзечанскага райвыканкама.

– Грошы мы не збіраем, як мне давялося пачуць, а ўсё афіцыйна прабіваем праз касу. У цэнтры дзіцячай творчасці “Маладзік” уваход на ранішнікі каштуе 5 рублёў, у Лядовым палацы – 25.

Пра іх кошты бацькі ж не ўзрушаюцца?

– А куды пойдуць гэтыя грошы? – На пашыў касцюмаў, на тое, каб напоўніць мех нашага Дзеда Мароза цукеркамі, сувенірамі, якія атрымаюць дзеці падчас ранішнікаў. На салодкі стол для ўдзельнікаў канцэрта. Ільготы ж для шматдзетных сем’яў і сем’яў, у каторых выхоўваюцца дзеці-інваліды, кажа дырэктарка, будуць.

– Ініцыятыва з платнымі ранішкамі цалкам належыць 14 школе?

– Не, я мяркую, што так будуць рабіць і іншыя школы.

Матэрыял прадастаўлены “Рэгіянальнай газетай”