
Акрамя таго, Аксана займаецца фехтаваннем, любіць гуляць з лепшай сяброўкай Дзінай, а яшчэ вядзе ў інтэрнэце свой блог. Звычайная дзяўчына з доўгай касой. Толькі ў інвалідным вазку.
Мы пазнаёміліся з Аксанай якраз праз яе відэа ў “Ютубе”. Яна расказвае пра свае мары і планы на 2018 год, паказвае працы, якія зрабіла сваімі рукамі.
Адзінае, што засмучае, гэта тое, што ў яе толькі 36 падпісчыкаў. Ды і ідэй, пра што здымаць відэа, у дзяўчыны, якая большасць часу праводзіць дома, амаль не засталося.
Вось і рашылася расказаць пра сябе і папрасіць хлопчыкаў і дзяўчынак, а таксама дарослых людзей падказаць, пра што весці гаворку на сваім ютуб-канале.
Знайсці Аксану на прасторах інтэрнэту можна па запыце: Ksucha MOR у “Ютубе” і “Укантакце”.
Сёлета Аксана заканчвае маладзечанскую СШ №8, пасля яе марыць стаць праграмістам.
І ўжо амаль год займаецца фехтаваннем.
– Мяне трэнер знайшла сама ў сакавіку. А мне сумна дома сядзець, вось я і падумала, што можна паспрабаваць. А летам на спаборніцтвах заняла трэцяе месца.
Трэніроўкам Аксана аддае два дні на тыдзень, а ў астатні час, прызнаецца дзяўчына, расклад дня ў яе звычайны: прачынаецца і рыхтуецца да прыходу настаўнікаў, бо займаецца дома.
А яшчэ Аксана займаецца рукадзеллем.
Яна ўмее і вязаць, і плесці бісер, і працаваць са скурай.
– Я вяжу навалочкі на падушкі, не так даўно скончыла вязаць плед. Карацей, займаюся пакрыху ўсім. Цяпер раблю дрэўцы з бісера, упрыгожанні. Разам з мамай робім букеты з цукерак.
А вось пра тое, што ў сям’і расце не толькі майстрыха, але і відэаблогер, мама Аксаны пакуль не ведае.
– Я, шчыра кажучы, нават не ведаю, як ёй пра гэта сказаць.
А сёння ў Ксюшы новыя клопаты: трэба паставіць навагоднюю ялінку і зберагчы яе ад коткі Джэсікі, бо тая таксама аматарка навагодніх святаў.
А вось нейкага асаблівага падарунка Аксана не чакае:
– Я ж дарослая дзяўчынка, і ў Дзеда Мароза не веру, а вось у цуды веру. Ці здараліся цуды са мной? А хіба не цуд тое, што мяне знайшоў мой трэнер па фехтаванні і я больш не сяджу цэлымі днямі дома…
Матэрыял прадастаўлены «Рэгіянальнай газетай».
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More