Нямецкіх сяброў частавалі баршчом і дранікамі…
У 1991 годзе ў Германію паэт і перакладчык Уладзімір Папковіч ехаў не ўпершыню. Аднак і на гэты раз было чаму здзівіцца: каля сотні гатункаў кілбасы ў магазіне, невядомыя тады яшчэ ў Беларусі гамбургеры з Макдональдса.
Тады сябры Уладзіміра Антонавіча, сям’я Хайнэке, запрасіла прыехаць пісьменніка разам з жонкай Ларысай. У Папковіча нават і сёння дакумент той ёсць – „Aufforderung”, што значыць “Запрашэнне”.
За візай муж і жонка паехалі ў Маскву.
– Калі прыехалі туды ў сярэдзіне жніўня, убачылі перад варотамі пасольства такі вялізны натоўп, што нас, без досведу і не вельмі рашучых у такіх сітуацыях, ахапіў жах. Як туды праб’ешся? – прыгадвае Уладзімір Антонавіч.
Але праз нейкі час выйшаў супрацоўнік і аб’явіў, што хвалявацца не трэба, сёння пасольства прыме ўсіх. Неўзабаве наведнікаў запрасілі ў будынак, яны запоўнілі паперы. А праз два дні атрымалі візы.
Пірог з вішняй нагадваў пра родны Дварэц
Тое падарожжа па Германіі пачалося з Кёльна. Папковічаў сустрэлі Клаўс і Урсула Хайнэке, адразу адвялі ў прывакзальную кавярню.
Падчас гэтага падарожжа было шмат абедаў у кавярнях. Нямецкія гаспадары звычайна замаўлялі сабе салату. А Папковіч браў пірог з вішняй:
– Гэта як напамін пра родны кут. Вельмі ж смачныя вішні раслі ў нашым Дварцы на Вілейшчыне.
Жанчыны звычайна замаўлялі марожанае. Дзівіла тое, што ў кавярнях – сотні наведнікаў, а амаль усе афіцыянты – мужчыны.
У першыя дні падарожжа гасцей з Беларусі павялі ў прадуктовы магазін у Браўнфэльсе:
– Процьма прадуктаў! Кілбасы, садавіна, гародніна. На адным падносе – 30 гатункаў кілбасы, а такіх падносаў – чатыры ці пяць, – эмацыйна распавядае Уладзімір Антонавіч.
Хайнэке прапанавалі Ларысе Папковіч выбраць прадукты, каб потым прыгатаваць беларускі абед. Нямецкіх гаспадароў беларусы частавалі баршчом і дранікамі.
– Я заўважыў, што немцы высока цэняць чалавека, які нешта ўмее. Як, напрыклад, Ларыса: не толькі боршч зварыць, але і стол упрыгожыць, і кветкі падабраць для стала, – дзеліцца Уладзімір Антонавіч.
Захапілі цікавосткі Франкфурта-на-Майне
У адзін з дзён Папковічаў павезлі ў Франкфурт-на-Майне. Шмат хто са знаёмых старэйшага пакалення у 1970-80-х гадах быў у Франкфурце-на-Одэры. Хтосьці з начальства не адзін раз. А вось на Майне…
Мой субяседнік распавёў, што горад называюць яшчэ Банкфурт, таму што гэта дзелавая і фінансавая сталіца Еўропы. Будынкі банкаў відаць здалёк, яны вышэйшыя за самыя высокія новыя забудовы ў горадзе.
Майн цячэ спакойна, праз яго вядуць лёгкія, ажурныя масты, а за Майнам – раён Заксэнхаўзэн з яго музеямі ўздоўж берага ракі.
Шмат славутасцяў горада тады прыцягнула ўвагу беларускіх гасцей. Гэта кайзераўскі палац, у якім ад 1562 года ладзілі банкеты пасля каранавання каралёў. У ім жа галерэя партрэтаў каранаваных асоб.
А далей – царква святога Паўла, у якой пасля рэвалюцыі 1848 года адбываліся першыя пасяджэнні Нямецкага Нацыянальнага сходу, першага парламента Германіі і там жа была прынятая першая нямецкая Канстытуцыя.
Усе цікавосткі блізка, усё ў старым горадзе: і гандлёвая вуліца Цайль, самая ажыўленая ў Франкфурце, і бацькоўскі дом пісьменніка Вольфганга Гётэ, дзе ён нарадзіўся ў 1749 годзе.
Сюды Ларыса і Уладзімір Папковічы зайшлі на экскурсію.
– Нас сустрэла пажылая, даволі важная немка, якая ведае праграму экскурсіі на памяць і не адыходзіць ад яе, бо час абмежаваны, – прыгадвае Папковіч.
Прафесар у гумовых ботах і саламандры ў склепе
У горадзе Айторфе Папковічы гасцявалі ў сям’і Брыскорн. Хайдрун Брыскорн, музыкант аркестра Кёльнскага радыё, некалі была ў Віцебску. І Папковіч суправаджаў групу як перакладчык. Так і пазнаёміліся.
Домік сям’і Брыскон стаяў на ўскраіне лесу. З шашы трэба ехаць па простай прасёлачнай дарозе, дзе машыны ходзяць рэдка, як у нас з вёскі ў вёску. Каля дома гасцей сустрэў прафесар Эгбэрт Брыскорн. Уладзіміру Антонавічу асабліва запомнілася, што той быў у гумовых ботах.
Па словах Папковіча, Брысконы – незвычайная сям’я. Прафесар Эгбэрт Брыскорн працаваў у Боне ва ўніверсітэце, дзе выкладаў матэматыку. Фраў Хайдрун Брыскорн іграла на альце ў аркестры. Не проста заняць вакантнае месца ў гэтым аркестры, бо бываюць конкурсы па некалькі соцень прэтэндэнтаў.
На працу яны ездзілі кожны на сваёй машыне. Прыкладна аднолькавая адлегласць, што да Бона, што да Кёльна – недзе каля 60 кіламетраў.
Брыскорны – вегетарыянцы і сапраўдныя рупліўцы за зберажэнне прыроды. У іх у склепе жывуць саламандры.
А калі аднойчы Брыскорны з Папковічамі ехалі па іхняй прасёлачнай дарозе да шашы пасля дажджу, фраў Брыскорн вяла машыну так, каб перад ёй можна было паціху ісці пешшу. Прафесар матэматыкі ішоў, пільна ўглядаючыся ў дарогу. Калі там траплялася маленькая жабка, ён браў яе ў рукі і пяшчотна пераносіў на ўзлесак, дзе яна не магла ўжо трапіць пад колы.
– У той час у мяне, магчыма, і выклікала ўсмешку, такая сентыментальнасць, – згадвае Папковіч. – Прыпаміналіся нашы дзіцячыя забавы, калі мы клалі ўпоперак бервяна дошку, на адзін канец усаджвалі жабу з сажалкі, а па другім білі нечым цяжкім, і жаба, раскінуўшы лапкі, узлятала высока ў неба.
Цяпер Уладзімір Антонавіч перакананы, што гэта дзікунства. Кажа, што яму сапраўды сорамна:
– Колькі мы, беларускія паэты, напісалі вершаў пра родны край і спакойна далі і даём нішчыць жывое ў нашых палях і лясах. Хаця, здаецца, і нішчыць ужо мала чаго засталося.
Як немцы не дазволілі пакаштаваць гамбургер
Гуляючы па Айторфе, пісьменнік з Беларусі ўбачыў Макдональдс і сказаў, што было б здорава пайсці і пакаштаваць гамбургер. У нас такога яшчэ не было. Хайдрун вельмі здзівілася тады: “Ты, інтэлігентны чалавек, еў бы гамбургер? Без відэльца і нажа запіхваць у рот гэты амерыканскі прадукт, зроблены невядома з чаго? Не, не і не!”
У Айторфе зладзілі сустрэчу Уладзіміра Папковіча з нямецкімі гімназістамі 12-13 класаў. Дзеці задавалі пытанні пра тое, што будзе з Савецкім Саюзам, рэспублікамі, Беларуссю, ці ёсць атамная зброя на тэрыторыі Беларусі, а калі ёсць, то што з ёй будзе?
– У мяне не запісана, што я ім адказваў, – кажа Папковіч. – Але ведаю, што не спрабаваў неяк выкруціцца, загладзіць праблемы, якіх тады хапала, да вырашэння якіх мы і сёння не прыйшлі яшчэ канчаткова. І сёння мне адказы, думаю, даваліся б куды цяжэй.
У Германіі Папковіча, звычайнага выкладчыка ўніверсітэта, чамусьці называлі прафесарам. Спачатку ён спрабаваў аднеквацца, а потым махнуў рукой.
За вячэрай шмат гаварылі пра гісторыю Германіі. Прафесар Брыскорн прыгадваў свае маладыя – 1960-я гады. Рэвалюцыйны уздым у студэнтаў. Падзеі ў Германіі, у Чэхаславакіі.
– А мне не было што распавесці пра тыя часы, – кажа Уладзімір Антонавіч.
У 1990-я, расказаў гер прафесар, у тых дарослых палымяных некалі рэвалюцыянераў – самазадаволенасць і застой.
– Я здзіўляюся. Які застой? Вось у нас быў застой, дык застой.
А яшчэ ў адной з размоў прафесар Брыскорн спытаў у Папковіча: “Для мяне загадка. Адкуль такая незразумелая сімпатыя немцаў да рускіх?”
– Я – беларус, – адказаў Уладзімір Антонавіч.
На тым і разышліся.
Матэрыял прадастаўлены «Рэгіянальнай газетай».
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Почему страны Скандинавии в разы богаче Беларуси
В Беларуси часто говорят о «социально ориентированном государстве» и экономических успехах. Но социализма в в стране пока нет, его так и не построили со времен СССР. Но можно сравнить со странами Северной Европы – Норвегией, Швецией, Данией и Исландией. Там о чудесах не рассказывают. Но почему-то именно они годами остаются среди самых богатых стран мира.
Литва подала на Беларусь в Международный суд ООН
Литва подала международный иск против Беларуси и выдвинула обвинения за создание искусственного миграционного давления на ЕС. Такой инцидент произошел впервые в истории, когда конфликт соседних страны Балтии и Беларуси перешёл в юридическую плоскость на уровне ООН.
США закрывают «Голос Америки» и «Радио Свободная Европа»
В субботу 15 марта 2025 года – США приняли решение о прекращении финансирования "Голоса Америки" (VOA) и "Радио Свободная Европа" (RFE). Указ президента Дональда Трампа фактически приостанавливает работу этих медиа после более чем 80 лет вещания. Закрытие "Голоса Америки" стало одним из самых обсуждаемых событий в международной политике.