Маці траіх дзяцей: «Няўжо ў новым годзе застанёмся без даху над галавой?»
Жанчына атрымала дом як адзінокая шматдзетная маці па лініі паляпшэння жыллёвых умоў у 2008 годзе. Яна была ў дэкрэтным адпачынку, але яшчэ і выходзіла на працу ў ААТ “Гарадзілава”. Працавала так, што яе пасылалі на прафесійныя конкурсы рознага ўзроўню, атрымоўвала дыпломы і ўзнагароды.
Выканкам дазволіў даць субсідыю
Першы ліст аб патрабаванні выселіцца Ірына Борыс атрымала ў 2016 годзе. Спачатку жанчыне прапанавалі выкупіць дом, пры гэтым яна павінна была аформіць дакументы на нерухомасць, якія чамусьці былі згубленыя.
Ірына звярнулася да старшыні райвыканкама Аляксандра Яхнаўца. Патлумачыла, што сама не можа сабраць гэтыя дакументы і што дом ужо пачынае прыходзіць у непрыгоднасць. На пасяджэнні ў выканкаме жанчыне прапанавалі выкупіць дом, суму на які маглі агучыць пасля ацэнкі БТІ.
Пасля з выканкама Ірына атрымала ліст, што ёй дазволена выкупіць дом і што яна таксама мае права на бязвыплатную субсідыю на рамонт і рэканструкцыю да 300 базавых велічынь (на сёння да 6 900 рублёў). Справа зацягнулася да цяперашняга часу.
– Я ўвесь час хадзіла, прасіла, каб мне зрабілі дакументы, – кажа Борыс. – На гэта мне адказвалі, што сродкаў няма ці што ў гаспадарцы шмат іншых клопатаў. Хаця выканкам загадаў у кароткі тэрмін дакументы аформіць і нават зрабіць рамонт дома. Я ўжо нават пагадзілася рабіць усё за свае грошы, толькі б дакументы зрабілі і далі спакойна жыць.
Паводле ліста райвыканкама за красавік 2016 года, дом належыць ААТ “Гарадзілава” і адносіцца да жылога фонду юрыдычных асоб недзяржаўнай формы ўласнасці. Уласнік павінны забяспечваць захоўванне сваіх дамоў і іх належнае ўтрыманне. І што адказ ААТ “Гарадзілава” ад рамонту неправамоцны. Выканкам рэкамендуе гаспадарцы паскорыцца з рамонтам.
Дом аварыйны, і жыць у ім небяспечна
Пасля ў гаспадарцы змяніўся кіраўнік. Новы дырэктар Дзмітры Грамовіч напісаў у ліпені Ірыне ліст, у якім просіць цягам месяца выселіцца з памяшкання, якое знаходзіцца ў аварыйным стане.
У паведамленні ўказана, што прамаруджванне з рамонтам можа выклікаць пагрозу здароўю і жыццю тым, хто жыве ў доме.
У Ірыны трое дзяцей – 10-гадовы Лёша, 12-гадовая Аня і 14-гадовы Ілля. Усе вучацца ў гарадзілаўскай школе. Пакуль сям’я жыве ў свекрыві.
Акт абследавання дома, які прызнаны аварыйным, накіравалі ў пракуратуру, якая перанакіравала яго ў адрас органаў апекі. Ірыну выклікалі на пасяджэнне. Там жанчыне патлумачылі, што яна мае два выйсці. Адно з іх – вярнуцца працаваць ў ААТ “Гарадзілава”, і ёй рамантуюць дом. Жанчына дала даведку, якая пацвярджае, што не можа працаваць на ранейшай пасадзе, адпрацаваўшы 11 з паловай гадоў.
У Гарадзілаве жанчына не знайшла працу па стане здароўя:
– Калі б тут было ўсё добра, я не ездзіла б за 30 кіламетраў у Маладзечна на працу.
Жанчына ўладкавалася санітаркай у бальніцу ў райцэнтры. Ездзіць на машыне, а пакуль не мела правоў, хадзіла сем кіламетраў на цягнік і дабіралася лідскім цягніком.
Жанчына прыгадвае, што на пачатку працы яе ўпэўнівалі, што, адпрацаваўшы 10 год у гаспадарцы, дом яна атрымае без праблем з 20% скідкай на пакупку. Аднак такое абяцанне аказалася толькі на словах.
У шэрагу будынкаў, дзе стаіць і жыллё Ірыны, на некалькіх дамах ёсць след ад тынкоўкі, якая ўжо адвалілася. Дом Борысаў крайні, і на ім тынкоўка адвалілася найбольш. Падчас леташняга ўрагану ў некаторых дамах часткова знесла дах, у тым ліку нашых герояў. Дае ўсадку, бо пастаўлены на гліне.
Хаця сітуацыя з домам была няпэўная, сям’я зрабіла ўнутраны рамонт у двух пакоях, пачалі ў кухні. Але з-за сырасці крыху адсталі шпалеры. Цяпер патрэбны толькі знешні рамонт.
– Я ўжо не супраць зрабіць рамонт за свае грошы. А калі б выканкам выдаў субсідыю, было б выдатна. Неяк бы справіліся паціху. Буду рада і калі сацыяльнае жыллё дадуць у горадзе, бо цяпер там працую.
Дырэктар ААТ “Гарадзілава” Дзмітры Грамовіч каментуе сітуацыю:
– Калі гаспадарка была дзяржаўнай і яна там працавала, жанчына мела магчымасць выкупіць дом. Яна гэтага не зрабіла. Цяпер у мяне не працуе, гэты дом не яе і знаходзіцца ў аварыйным стане. Я ім прапанаваў перасяліцца ў іншае месца на час рамонту дома. Прапаноўваў пачынаць рамонт летам, зацягнулі. А цяпер – раптам нешта абрынецца, у сям’і ж трое дзяцей. Ірына можа ісці працаваць у гаспадарку, тады дапамагу. Калі яна атрымае субсідыю і зробіць рамонт, мы прымем і такі варыянт. Але на дом нават дакументы не аформленыя, мы гэтым цяпер узмоцнена займаемся.
Дырэктар гарадзілаўскай школы Аляксандр Ліс паведаміў, што прэтэнзій да Ірыны як да маці і да яе дзяцей ён не мае. Дзеці ўпарадкаваныя, але пытанне з жыллём сям’я павінна вырашыць.
Мтэрыял прадастаўлены «Рэгіянальнай газетай».
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Почему страны Скандинавии в разы богаче Беларуси
В Беларуси часто говорят о «социально ориентированном государстве» и экономических успехах. Но социализма в в стране пока нет, его так и не построили со времен СССР. Но можно сравнить со странами Северной Европы – Норвегией, Швецией, Данией и Исландией. Там о чудесах не рассказывают. Но почему-то именно они годами остаются среди самых богатых стран мира.
Литва подала на Беларусь в Международный суд ООН
Литва подала международный иск против Беларуси и выдвинула обвинения за создание искусственного миграционного давления на ЕС. Такой инцидент произошел впервые в истории, когда конфликт соседних страны Балтии и Беларуси перешёл в юридическую плоскость на уровне ООН.
США закрывают «Голос Америки» и «Радио Свободная Европа»
В субботу 15 марта 2025 года – США приняли решение о прекращении финансирования "Голоса Америки" (VOA) и "Радио Свободная Европа" (RFE). Указ президента Дональда Трампа фактически приостанавливает работу этих медиа после более чем 80 лет вещания. Закрытие "Голоса Америки" стало одним из самых обсуждаемых событий в международной политике.