Скончыў жыццё самагубствам начальнік Нясвіжскай інспекцыі

Cкончыў жыццё самагубствам начальнік Нясвіжскай міжраённай дзяржаўнай інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Вячаслаў Сцяпура, які быў  фігурантам крымінальнай справы. Яму было 53 гады.

Фото: Фото с сайта gosinspekciya.gov.by

Ад 25 мая яго абавязкі выконвае іншы работнік.

Нагадаем, у пачатку чэрвеня Лукашэнка зладзіў пагром гэтаму ведамству — былое кіраўніцтва Інспекцыі злавілі на карупцыі і звольнілі з завядзеннем крымінальных спраў, а новым кіраўніком прызначылі чалавека з пагранічнага спецназа (АСАМ) — Юрыя Церцеля, які атрымаў загад «навесці належны парадак».

Сярод фігурантаў спраў былі некалькі кіраўнікоў міжраённых інспекцый, сярод іх і Сцяпура.

Из рубрики