Лекі для дзяцей да трох гадоў будуць бясплатнымі
Дзеці ва ўзросце да трох гадоў у Беларусі будуць бясплатна забяспечвацца лекавымі сродкамі, якія выдаюцца па рэцэптах урачоў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў, інваліды 3 групы — са зніжкай 50%, піша "Наша ніва" са спасылкай на Белта.
Такое рашэнне прыняў 11 сакавіка Аляксандр Лукашэнка па выніках нарады.
Тэма забеспячэння грамадзян лекавымі сродкамі знаходзілася ў цэнтры ўвагі Лукашэнкі на нарадзе.
Ён нагадаў аб тым, што ў краіне пастаўлена задача да канца 2015 года выйсці на 50% забеспячэння насельніцтва лекамі беларускай вытворчасці. «Нядобра, калі мы дзве трэці і нават больш лекаў завозім з-за мяжы. Такім чынам, мы сёння неабароненыя ў гэтым важным напрамку», — сказаў ён.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што дзяржаве нятанна абыходзіцца як вытворчасць лякарстваў, так і іх імпарт.
«Што датычыцца наогул забеспячэння лекамі, то ўсе разумеюць: гэта вельмі нават не таннае мерапрыемства. Мы сёння, акрамя вытворчасці ўласных лякарстваў, што вельмі нятанна каштуе, імпартуем лекаў на паўмільярда долараў», — сказаў ён.
«Але трэба да гэтага дадаць, што і людзі ўвогуле ў нас прывыклі жыць па-савецку, забываюць аб тым, што ў нас ужо не тая краіна і ў нас сёння няма вуглевадароднай сыравіны,
няма іншых сыравінных рэсурсаў, якія Савецкі Саюз мог паставіць за мяжу і закупіць колькі хочаш лякарстваў. Хоць гэта таксама было марнатраўна, як потым высветлілася. Людзі ў нас здароўе не прывыклі цаніць, таму што яно бясплатнае, — лічыць Лукашэнка. — Так, лекі каштуюць пэўную цану,
але лечым мы людзей у большасці сваёй бясплатна».
Аляксандр Лукашэнка дадаў, што ў краіне створаны ўсе ўмовы для таго, каб людзі падтрымлівалі сваё здароўе.
Па выніках нарады Лукашэнка прыняў рашэнне прадаставіць права на бясплатнае забеспячэнне дзяцей ва ўзросце да трох гадоў лекавымі сродкамі, якія выдаюцца па рэцэптах урачоў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў. Гэта 402 назвы. Такое рашэнне дасць магчымасць значна падтрымаць сем’і, якія выхоўваюць дзяцей.
Як лічыць Мар’яна Шчоткіна, якія-небудзь злоўжыванні ў гэтым выпадку і праяўленні карупцыі немагчымы, паколькі такі парадак будзе распаўсюджвацца на ўсе сем’і, якія маюць дзяцей да трох гадоў.
Акрамя таго, на разгляд Лукашэнкі вынеслі прапанову аб прадастаўленні інвалідам 3 групы зніжкі на лекі ў памеры 30%.
На сённяшні дзень інваліды 1 і 2 групы маюць зніжку 90% на набыццё лекаў.
Аднак Лукашэнка прыняў рашэнне аб павелічэнні да 50% зніжкі інвалідам 3 групы на лякарствы па пераліку асноўных лекавых сродкаў для лячэння захворвання, якое прывяло да інваліднасці.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Почему страны Скандинавии в разы богаче Беларуси
В Беларуси часто говорят о «социально ориентированном государстве» и экономических успехах. Но социализма в в стране пока нет, его так и не построили со времен СССР. Но можно сравнить со странами Северной Европы – Норвегией, Швецией, Данией и Исландией. Там о чудесах не рассказывают. Но почему-то именно они годами остаются среди самых богатых стран мира.
Литва подала на Беларусь в Международный суд ООН
Литва подала международный иск против Беларуси и выдвинула обвинения за создание искусственного миграционного давления на ЕС. Такой инцидент произошел впервые в истории, когда конфликт соседних страны Балтии и Беларуси перешёл в юридическую плоскость на уровне ООН.
США закрывают «Голос Америки» и «Радио Свободная Европа»
В субботу 15 марта 2025 года – США приняли решение о прекращении финансирования "Голоса Америки" (VOA) и "Радио Свободная Европа" (RFE). Указ президента Дональда Трампа фактически приостанавливает работу этих медиа после более чем 80 лет вещания. Закрытие "Голоса Америки" стало одним из самых обсуждаемых событий в международной политике.