НТВ паказала фільм пра асабістае жыццё Лукашэнкі і знікненні людзей

Фільму папярэднічалі тытры пра тое, што кіно павінна было выйсці яшчэ год таму, але спецслужбы Беларусі тады сканфіскавалі касеты.

Але, маўляў, цяпер нейкія бадзёрыя людзі вырвалі касеты з лап КДБ і перадалі журналістам. Далей пачалося выкрыццё Лукашэнкі.

У фільме беларускі лідэр паказаны як жорсткі, беспрынцыповы, ілжывы чалавек. Было расказана гісторыя пра тое, як ён забраў сына і выгнаў сваю «каханку Ірыну Абельскую». Слова «каханка» было наўпрост сказана ў эфіры тэлеканала, таксама паказалі маці Ірыны.

Кадры з малодшым сынам Мікалаем былі падабраны з тым, каб прадэманстраваць неадэкватнасць беларускага лідэра. Тэзіс пра неадэкватнасць таксама прагучаў у эфіры.

НТВ сабрала ўсе праўдзівыя цытаты Лукашэнкі: і пра Скарыну ў Піцеры, і пра вершы Быкава, і пра Гітлера, які «з’яднаў нацыю».

НТВ падняла таксама ўсе гісторыі аб зніклых людзях. Аўтары фільма не намякалі, а адкрыта вінавацілі кіраўніка Беларусі ў гэтых знікненнях і выкраданнях. Падрабязна расказалі пра тое, як прыніжаецца і знішчаецца апазіцыя ў Беларусі.

Аўтары распавялі пра тое, колькі Расея заплаціла за рэжым у Беларусі, пра затрачаныя на падтрымку Лукашэнкі 55 мільярдаў даляраў.

Пры гэтым яго малявалі здраднікам, які хоча цяпер гэтакжа падмануць Еўропу. У інтэрв’ю НТВ вядомы пракрамлёўскі палітык Канстанцін Затулін загаварыў пра тое, што падобная палітыка Лукашэнкі абавязкова прывядзе да рэвалюцыі ў краіне і знішчэння цяперашняй кіруючай эліты.

Вось фільм, падзелены на тры фрагменты, у Ю-Т’юбе.

 

Фільм цалкам можна спампаваць тутака на narod.ru.

Рымвід

Recent Posts

Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…

1 день ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

1 день ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

5 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago