Патрульны набыў беспрытульніку абутак і сабраў паўмільёна лайкаў у фэйсбуку
Акт дабрыні паліцыянта выпадкова заўважыла турыстка і даслала фота ў Дэпартамент паліцыі.
Патрульны паліцыі набыў абутак беспрытульніку
25-гадовы афіцэр паліцы Нью-Ёрка Лоўрэнс ДэПрыма стаў знакаміты дзякуючы высакароднаму ўчынку, які заўважылі выпадковыя людзі на вуліцы. Афіцэр дзяжурыў на Таймс-Сквер, калі пабачыў босага беспрытульніка каля адной з крамаў. Паліцыянт даведаўся ў яго памер абутку і пайшоў у краму. Там ён набыў для небаракі пару зімовага абутку, шкарпэткі і дапамог яму абуцца.
Гэтая гісторыя, магчыма, і засталася незаўважанай, калі б не выпадковыя турысты з Арызоны. Жанчына сфатаграфавала сцэну каля крамы і даслала фота ў Дэпартамент паліцыі Нью-Ёрка. У сераду фота змясцілі на старонцы дэпартамента ў фэйсбуку і ў хуткім часе імя паліцыянта стала вядомае.
На дадзены момант гэты здымак ўпадабалі больш за 500 000 карыстальнікаў фэйсбуку, каля 180 000 размясцілі фота ў сябе, пад здымкам пакінулі больш за 38000 каментароў. І гэтыя паказчыкі працягваюць расці.
Газета «The New York Times» прысвяціла паліцыянту вялікі артыкул.
Новости
- 19:14 Как сохранить тепло в квартире и сэкономить электричество
- 18:54 Для белорусов запустили сайт о призыве и вербовке
- 18:45 Сколько еды приготовить на праздник?
- 18:28 Как распознать мошенника, который пишет от имени начальника
- 18:11 Ещё пять колледжей принимают абитуриентов с особенностями развития
- 18:06 Два банка повысили ставки по рублёвым вкладам
- 17:58 Почему медведи выходят к деревням под Ушачами
- 17:54 На Лунинетчине выдали 39 участков под дома
- 17:43 Почём мандарины на рынке в Молодечно?
- 15:18 Куда попадает мусор из Гродно