У пачатковай школе ў ЗША 20-гадовы расстраляў 26 чалавек, з іх 20 малых
У пачатковай школе ў горадзе Ньютаўн (штат Канэктыкут, гэта на ўсходзе ЗША) застрэлена 26 чалавек, у тым ліку 20 дзяцей ва ўзросце ад 5 да 10 гадоў. У момант стральбы ў школе Сэндзі-хук знаходзілася не менш як 600 вучняў.
У горадзе Ньютаўн (штат Канэктыкут, на ўсходзе ЗША) застрэлена 26 чалавек, у тым ліку 20 дзяцей ва ўзросце ад 5 да 10 гадоў / Фото: © Reuters, AP, The Newton Bee
Першапачаткова было абвешчана, што з дзецьмі і супрацоўнікамі школы расправіўся 24-гадовы Раян Ланца. Потым інфармаваныя крыніцы заявілі, што стралком апынуўся 20-гадовы Адам Ланца, а яго брата Раяна затрымала паліцыя. Па словах крыніц, блытаніна паўстала з-за таго, што ў забойцы пры сабе было пасведчанне асобы брата. На сваёй старонцы ў Facebook Раян паведаміў, што гэта зрабіў не ён, і ён быў на працы. Неўзабаве пасля гэтага паліцыя забрала яго на допыт. Паведамляецца, што ён, а таксама бацька братоў Пітэр даюць паказанні і супрацоўнічаюць са следствам. Па звестках SkyNews, Раян паведаміў паліцыі, што не меў зносінаў з братам ад 2010 года. Паліцыя лічыць, што ніхто з членаў сям’і Адама да таго, што адбылося, не мае дачынення.
Раней паведамлялася, што сваю маці Адам забіў у класе, дзе расстраляў 20 дзяцей. Аднак пазней паліцыя ўдакладніла, што яна была забітая дома. А пасля гэтага Адам з гарой зброі, зарэгістраванай на яе імя, прыехаў у школу. На месцы злачынства паліцыянты знайшлі мінімум тры адзінкі – пісталет аўстрыйскай фірмы Glock калібра 9 мм, пісталет SIG-Sauer і вінтоўку Bushmaster калібра 223.
У школе Адам застрэліў 20 вучняў (18 памерлі на месцы, двое — у бальніцы) і шэсць дарослых, у тым ліку дырэктара школы і псіхолага, і скончыў жыццё самагубствам.
У большасці штатаў ЗША грамадзяне маюць права насіць зброю. Гэта даўняя вольнасць, з часоў заваёвы незалежнасці. На жаль, у цяперашніх умовах гэта прыводзіць да частай страляніны ў публічных месцах. Па колькасці забойстваў на душу насельніцтва Штаты застаюцца сярод найгоршых у свеце.
Новости
- 16:10 Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам