Дацкія школьніцы даказалі небяспеку Wi-Fi
Эксперымент групы дзевяцікласніц з Даніі прыцягнуў увагу навукоўцаў з усяго свету.Пяць дзяўчатак вырашылі праверыць, якім чынам выпраменьванне адWi-Fi-рутара на рост раслін. Вынікі экспэрыменту шакавалі — большасць каліваў, пасаджаных у непасрэднай блізкасці ад Wi-Fi-кропкі, загінулі.
Дацкія школьніцы даказалі небяспеку Wi-Fi
Пяць вучаніц адной з дацкіх школ змясцілі шэсць скрынак з насеннемкрэс-салатыў пакой з двума маршрутызатарамі бяздротавага інтэрнэту, а яшчэ шэсць паставілі ў звычайным пакоі без доступу даWi-Fi.
За 12 дзён эксперыменту насенне ў скрынках, якія стаялі ў безвайфайным пакоі, моцна вырасла, тады як насенне ў пакоі звай-фай-рутарамічасткова загінула, часткова стаяла без росту.
«Гэта выклікала ажыўленую дыскусію ў Даніі што да патэнцыйнай небяспечнасці розных прылад, у тым ліку мабільных тэлефонаў іWi-Fi-абсталявання, для здароўя чалавека», — заявіў настаўнік біялогіі Кім Хорсвэйд.
Пасля таго як стала вядома аб гэтым экспэрыменце, даследаваннем зацікавіўся прафесар Каралінскага ўніверсітэта ў Швецыі. Са слоў Хорсвэйда, «ён паўторыць экспэрымент, толькі ў сапраўднай навуковай лабараторыі і з усёй сур’ёзнасцю».
Ідэя паставіць такі незвычайны экспэрымент з’явілася ў школьніц пасля таго, як яны заўважылі, што калі спаць побач з мабільным тэлефонам, то на наступны дзень становіцца цяжэй канцэнтравацца.
Паколькі ў іх не было абсталявання, каб праверыць чалавечы мозг на ўзаемадзеянне з выпраменьваннем ад тэхнікі, то вучаніцы рашыліся выпрабаваць свае здагадкі на раслінах.
Многія выказалі здагадку, што зусім не выпраменьванне ад бяздротавых прылад загубіласалату-разуху, а тэмпература:маршрутызатарыж грэюцца, а скрынкі стаялі побач. Аднак школьніцы кажуць, што кантралявалі тэмпературу ў абодвух пакоях і палівалі скрынкі.
Аналагічнае даследаванне было праведзена тры гады таму ў Нідэрландах, калі даследчыкі заўважылі, што ў некаторых дрэваў у бізнэс-раёнахсталі адвальвацца кавалкі кары.
Навукоўцы пастанавілі правесці даследаванне: 20 ясеняў цягам трох месяцаў падпалі пад розныя тыпы выпраменьвання. Мэтай эксперыменту было даведацца, як дрэвы рэагуюць на Wi-Fiсігналы.
Пасля апраменьвання дрэвы пачалі выяўляць тыповыя прыкметы хваробы, напрыклад, свінцовы бляск на лісці.
Новости
- 19:14 Как сохранить тепло в квартире и сэкономить электричество
- 18:54 Для белорусов запустили сайт о призыве и вербовке
- 18:45 Сколько еды приготовить на праздник?
- 18:28 Как распознать мошенника, который пишет от имени начальника
- 18:11 Ещё пять колледжей принимают абитуриентов с особенностями развития
- 18:06 Два банка повысили ставки по рублёвым вкладам
- 17:58 Почему медведи выходят к деревням под Ушачами
- 17:54 На Лунинетчине выдали 39 участков под дома
- 17:43 Почём мандарины на рынке в Молодечно?
- 15:18 Куда попадает мусор из Гродно