ЗША уводзіць у абарачэнне новыя 100-доларавыя купюры

Федэральная рэзервовая сістэма ЗША з аўторка ўводзіць у абарачэнне новую 100-доларавую купюру з больш высокай ступенню абароны.

ЗША уводзіць у абарачэнне новыя 100-доларавыя купюры
ЗША уводзіць у абарачэнне новыя 100-доларавыя купюры

На новай банкноце з’явіцца трохмерная сіняя стужка, якая будзе ўплеценая ў паперу, а не надрукаваная на ёй. Пры павароце намаляваная на банкноце чарнільніца будзе мяняць колер на зялёны. Лічба 100 у правым ніжнім куце таксама будзе змяняць колер з меднага на зялёны.

100-доларавую купюру найбольш падрабляюць за межамі ЗША. У 2012 годзе ў ЗША было канфіскавана падробак на суму у 9,7 млн даляраў, за мяжой — 56,8 млн даляраў.

Старыя купюры застануцца ў абарачэнні.

Из рубрики