Супрацьстаянне ў Кіеве перарасло ў пабоішча (шакіруючае відэа)
Сотні тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Кіева ў нядзелю. Мітынгі з патрабаваннем не адкладаць падпісання Дамовы аб асацыяцыі Украіны з ЕС перараслі ў масавыя акцыі за адстаўку прэзідэнта і ўрада. Іх абвінавачаюць у некампетэнтнасці, карумпаванасці і кіраванасці выключна інтарэсамі звязаных з імі бізнэсоўцаў.
Супрацьстаянне ў Кіеве перарасло ў пабоішча
Спускавым кручком стаў сілавы разгон Еўрамайдана ў ноч з пятніцы на суботу. Яго ажыццявілі спецназаўцы, прывезеныя з усходу краіны.
Учора цэнтр Кіева перайшоў пад кантроль мітынгоўцаў. Спецназ абараняў тры тры пункты: Адміністрацыю прэзідэнта на вуліцы Банковай, Кабінет міністраў на Грушэўскага і люксовую прыватную рэзідэнцыю Януковіча Міжгор’е ў сяле Пятроўцы пад Кіевам.
Самога Януковіча ў сталіцы не было, ён знадзіўся ў Міжгор’і.
Правакатары на чале са скандальным анархістам Дмытром Карчынскім павялі людзей на штурм Адміністрацыі прэзідэнта. Для гэтага яны выкарыстоўвалі шматтонны пагрузчык. У хаду пайшлі кіі, камяні і газ. У адказ спецназ ужыў газ і дубінкі.
165 мітынгоўцаў было паранена ў сутычках, у тым ліку 32 рэпарцёры. З боку міліцыі ў бальніцы трапіла 47 байцоў.
Новости
- 19:14 Как сохранить тепло в квартире и сэкономить электричество
- 18:54 Для белорусов запустили сайт о призыве и вербовке
- 18:45 Сколько еды приготовить на праздник?
- 18:28 Как распознать мошенника, который пишет от имени начальника
- 18:11 Ещё пять колледжей принимают абитуриентов с особенностями развития
- 18:06 Два банка повысили ставки по рублёвым вкладам
- 17:58 Почему медведи выходят к деревням под Ушачами
- 17:54 На Лунинетчине выдали 39 участков под дома
- 17:43 Почём мандарины на рынке в Молодечно?
- 15:18 Куда попадает мусор из Гродно