
У будынку чыгуначнага вакзалу ў Валгаградзе прагрымеў выбух. Колькасць ахвяр пастаянна расце — на гэты момант паведамляецца аб 18 загінуўшых і дзесятках параненых, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Выбух на вакзале ў Валгаградзе як мяркуецца зрабіла тэрарыстка-смяротніца, паведамляе Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт РФ.
Як паведаміла прадстаўнік ГУ МУС па Валгаградскай вобласці Святлана Смальянінава, выбух «нявысветленага выбуховага прыстасавання» адбыўся на другім паверсе чыгуначнага вакзала на станцыі «Валгаград-1» каля 00:45 па маскоўскім часе.
Аднак, па дадзеных ІТАР-ТАСС, выбух адбыўся каля рамак металашукальнікаў пры ўваходзе на вакзал.
З будынка вакзала эвакуявалі людзей, на месцы здарэння працуюць выбухатэхнікі, АМАП і кінолагі з сабакамі. Да месца выбуху накіраваны сілы падраздзяленняў ФСБ, МУС і МНС.
Па словах відавочцаў, да будынка вакзала пад’язджаюць машыны «хуткай дапамогі», пацярпелых выносяць з будынка вакзала на насілках.
Працягваецца эвакуацыя людзей.
Мясцовае агенцтва «Вышыня 102» перадае словы супрацоўніка праваахоўных органаў: «Хтосьці хацеў прайсці ўнутр будынка вакзала, але не быў прапушчаны… пасля гэтага адбыўся выбух, у выніку якога як мінімум аднаго чалавека разарвала».
Агенцтва паведамляе, што загінулі чацвёра супрацоўнікаў службы бяспекі вакзала, якія ажыццяўлялі дагляд на ўваходзе ў будынак.
Са спасылкай на кіроўцаў прывакзальных маршрутак паведамляецца, што выбуховай хваляй людзей выкідвала з вокнаў вакзала.
Цэнтральны ўваход у будынак разварочаны выбухам, практычна па ўсім фасадзе выбітае шкло, піша Newsru.com.
Той жа сцэнар?
У Валгаградзе зусім нядаўна — у кастрычніку — адбыўся выбух у аўтобусе, які зладзіла смяротніца — ураджэнка Дагестана 30-гадовая Наіда Ахіялава. Загінулі сем чалавек — шэсць пасажыраў аўтобуса і сама Ахіялава.
Усяго ў выніку таго выбуху раненні атрымалі 28 чалавек, з іх 12 непаўналетніх, у тым ліку гадавалае дзіця.
Расійскія ўлады асцерагаюцца, што напярэдадні Алімпіяды ў Сочы экстрэмісцкія групоўкі паспрабуюць правесці шэраг тэрактаў. Для забеспячэння бяспекі Алімпіяды расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін падпісаў 19 жніўня Указ аб мерах бяспекі, якія будуць дзейнічаць у Сочы падчас Гульняў.
У ліпені ў інтэрнэце з’явілася відэа, на якім лідар чачэнскіх сепаратыстаў Доку Умараў заклікае чачэнскіх баевікоў не дапусціць правядзення Алімпіяды ў Сочы.
Умараў заявіў, што адмяняе мараторый на ўдары па расійскіх цэлях за межамі Паўночнага Каўказа, пра які ён аб’яўляў ў пачатку 2012 года. Валгаград знаходзіцца ў 690 км на паўночны ўсход ад Сочы.
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More