Гурт «Бі-2» напісаў песню пра расійска-ўкраінскую вайну «Забралі ў армію»
Легендарныя расійскія рокеры беларускага паходжання «Бі-2» запісалі кліп на сваю новую песню «Забралі ў армію» з апошняга альбома # 16плюс.
Гурт «Бі-2» напісаў песню пра расійска-ўкраінскую вайну «Забралі ў армію»
На думку прыхільнікаў калектыву, у кампазіцыі апісваецца вайна паміж некалі брацкімі народамі Украінай і Расіяй. Напрыклад, у песні ёсць радкі «я, признаться, не думал, что может быть так, Кто вчера был мне другом, сегодня мой враг» і «Нам победу над слабым бросают как кость».
Асаблівай увагі заслугоўвае кліп на песню.
У ім музыканты з’яўляюцца на белым фоне ў ідэальна белых касцюмах. І ўжо пасля другога куплета белае пакрываецца чырвоным, нібы крывёй. Музыкі спрабуюць пазбегнуць гэтай «крыві», аднак калі адступаць ужо няма куды, іх касцюмы становяцца цалкам чырвонымі.
«Глядзіце, каментуйце, дзяліцеся ўражаннямі і абмяркоўвайце відэа з сябрамі. І хай яны, то ёсць сябры, заўсёды імі і застаюцца!» — гаворыцца ў апісанні пад відэа, выкладзеным на Youtube 24 верасня.
Фанаты «Бі-2» падзякавалі ім за такую праяву сваёй пазіцыі, аднак зараз асцерагаюцца, што гурт чакае той жа лёс, што і Андрэя Макарэвіча, Дзіяну Арбеніну, Юрыя Шаўчука ды іншых, хто падтрымаў Украіну.
Новости
- 19:14 Как сохранить тепло в квартире и сэкономить электричество
- 18:54 Для белорусов запустили сайт о призыве и вербовке
- 18:45 Сколько еды приготовить на праздник?
- 18:28 Как распознать мошенника, который пишет от имени начальника
- 18:11 Ещё пять колледжей принимают абитуриентов с особенностями развития
- 18:06 Два банка повысили ставки по рублёвым вкладам
- 17:58 Почему медведи выходят к деревням под Ушачами
- 17:54 На Лунинетчине выдали 39 участков под дома
- 17:43 Почём мандарины на рынке в Молодечно?
- 15:18 Куда попадает мусор из Гродно